Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Вітольд Бялыніцкі-Біруля)
Перайсці да: рух, знайсці
Вітольд Бялыніцкі-Біруля
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля

Дата нараджэння:

12 лютага 1872(1872-02-12)

Месца нараджэння:

в. Крынкі, Магілёўская губерня Расійская імперыя цяпер Бялыніцкі раён Беларусь

Дата смерці:

18 чэрвеня 1957(1957-06-18) (85 гадоў)

Месца смерці:

Дача «Чайка» (Удомля) Цвярская вобласць

Грамадзянства:

Сцяг РасііСцяг СССР

Жанр:

Пейзаж

Вучоба:

Кіеўская рысавальная школа Мурашка М. І., МВЖЛД

Стыль:

рэалізм

Уплыў:

Левітан І. І.

Уплыў на:

Бархаткоў А. С.

Узнагароды:

Народны мастак БССР (пасля 1944), Народны мастак РСФСР (1947), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1947), залаты медаль Каўказскай юбілейнай выстаўкі (1901), медалі за карціну «Зімовы сон» (1911) (выстаўкі ў Мюнхене, Барселоне)

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Вітольд Каэтанавіч БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ (29 лютага 1872, в. Крынкі Аршанскага павета Магілёўскай губерні, цяпер Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці — 18 чэрвеня 1957, Масква) — беларускі жывапісец-пейзажыст.

Змест

Біяграфія [правіць]

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Дзяцінства прайшло на Віцебшчыне. Вучыўся ў Кіеве і Маскве пад кіраўніцтвам такіх майстроў, як М. Мурашка, С. Неўраў, І. Пранішнікаў. Быў сябрам вядомага Таварыства Перасоўных Выстаў, Таварыства імя Куінджы, Саюза Рускіх Мастакоў. Жыў пераважна ў Маскве.

Творчасць [правіць]

Развіваў традыцыю лірычнага пейзажа канца XX ст. Палотны В. Бялыніцкага-Бірулі ўражваюць эмацыйнасцю, удалым спалучэннем мяккага серабрыста-бэзавага і зеленаватага колераў.

У Беларусі знаходзяцца 444 палатна В. Бялыніцкага-Бірулі. Шмат твораў захоўваецца ў Маскве (Дзяржаўная Трацьякоўская галерэя, прыватныя зборы), іншых гарадах Расіі, Украіны, Кіргізіі.

Жыўшы збольшага ў цэнтральных губернях Расіі, Маскве, Бялыніцкі-Біруля рэгулярна наведваў Беларусь. У Беларусі былі напісаны яго пейзажы, пераважна вясновыя, «Зялёны май», «Яблыні ў квецені», «Беларусь. Ізноў зацвіла вясна» і іншыя. Беларуская тэматыка знайшла адлюстраванне ў многіх карцінах.

Памяць [правіць]

Імем В. Бялыніцкага-Бірулі названы Бялыніцкі мастацкі музей. У Магілёве адчынены музей В. Бялыніцкага-Бірулі, філіял Нацыянальнага мастацкага музея, дзе шырока прадстаўлена творчая спадчына мастака.

У Магілёве і Бялынічах названыя вуліцы ў гонар мастака.

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 3. — Мн., 1996. — С. 402.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 140.
  • Национальная Академия наук Беларуси: персональный состав. — Мн., 2004. — С. 312—313.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн., 1994. — С. 164.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., 1984. — С. 545.

Спасылкі [правіць]

Шаблон:Перадзвіжнікі