Горад Безансон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Безансон
Besançon
Безансон
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
0 Besançon - Panorama - Route du Fort de Chaudane.JPG

Каардынаты: 47°14′35″ пн. ш. 6°01′19″ у. д. / 47.243056° пн. ш. 6.021944° у. д. (G) (O) (Я)47°14′35″ пн. ш. 6°01′19″ у. д. / 47.243056° пн. ш. 6.021944° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Плошча
65,05 км²
Вышыня цэнтра
281 м
Насельніцтва (2005)
122 308 чалавек
Шчыльнасць
1810 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
25000
Афіцыйны сайт

Безансон (Францыя)
Безансон
Безансон

Безансон (фр. Besançon, класіч. лац. Bysantium, сярэд.-веч.лац. Vesuntio, Vesontio) — горад на ўсходзе Францыі, у меандры ракі Ду, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ду і рэгіёну Франш-Контэ. Машынабудаванне, гадзіннікавая, тэкстыльная і швейная прамысловасць. У 2005 годзе колькасць насельніцтва склала 114,9 тыс. жыхароў.

0 Besançon - Doubs - Quai Vauban (3).JPG

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці быў цэнтрам Гальскага племені секванаў. Быў узяты ў 58 годзе да н. э. Юліем Цэзарам. З IV стагоддзя вядомыя безансонскія біскупы, якія з часам сталі архібіскупамі, узялі кіраванне горадам у свае рукі. Аж да 1654 года ён заставаўся вольным горадам ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Безансон квітнеў пад валадарствам Габсбургаў, калі адзін з мясцовых жыхароў, кардынал Гранвела, запраўляў знешняй палітыкай імперыі. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны перайшоў да французаў і быў па загаду Людовіка XIV грунтоўна ўмацаваны Вабанам. Будаўніцтва грандыёзнай крэпасці заняло 30 гадоў; ў 1814 годзе яе абстралялі аўстрыйцы, аднак у цэлым тварэнне Вабана дайшло да нашых дзён ў добрыі стане.

У 1676 годзе сюды былі пераведзены з Доля органы кіравання Франш-Кантэ. У 1671 годзе ў Безансон пераехаў з Доля ўніверсітэт Франш-Кантэ, адкрыты яшчэ ў XV стагоддзі як «універсітэт Дзвюх Бургундый».

У канцы XVIII стагоддзя ўцекачы з Швейцарыі заклалі асновы прамысловасці Безансона. У XIX стагоддзі горад лічыўся даволі буйным прамысловым цэнтрам. Тут нарадзіліся паэт Віктор Гюго, сацыялісты Шарль Фур'е і П'ер Жазеф Прудон, а таксама браты Люм'ер. Стэндаль змясціў у Безансон частку дзеяння рамана «Чырвонае і чорнае».

У 1960-я гады забудоўваўся найбольш шчыльна заселены раён сучаснага горада — Плануаз.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]