Горад Плаешці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Плаешці
рум.: Ploieşti
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 44°56′19″ пн. ш. 26°01′21″ у. д. / 44.938611° пн. ш. 26.0225° у. д. (G) (O) (Я)44°56′19″ пн. ш. 26°01′21″ у. д. / 44.938611° пн. ш. 26.0225° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Жудзец
Заснаваны
Плошча
58,2 км²
Насельніцтва (2011)
197 542[1] чалавек
Нацыянальны склад
румыны, цыгане, венгры, немцы і інш.
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+40) 02 44
Паштовыя індэксы
100xxx
Аўтамабільны код
PH
Афіцыйны сайт

Плаешці (Румынія)
Плаешці
Плаешці

Плаешці (рум.: Ploieşti) — горад у Румыніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Прахава.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад знаходзіцца ў 56 км на поўнач ад Бухарэста ў гістарычнай вобласці Валахія.

Клімат умерана-кантынентальны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны ў 1596 годзе падчас кіравання Міхая Храбрага. У XVII—XVIII стагоддзях стаў адным з цэнтраў гандлю і рамеснай вытворчасці.

З сярэдзіны XIX стагоддзя Плаешці становіцца важным цэнтрам нафтаздабычы, некаторы час з'яўляючыся адным з найбуйнейшых рэгіёнаў здабычы нафты ў свеце. У 1864 годзе была адкрыта дарога, якая злучыла Плаешці і Брашаў. У жніўні 1870 года горад стаў цэнтрам самаабвешчанай падчас антыманархічных выступленняў рэспублікі Плаешці.

Горад моцна пацярпеў падчас Карпацкага землетрасення, якое адбылося 10 лістапада 1940 года. Падчас Другой сусветнай вайны рэгіён Плаешці быў галоўнай крыніцай нафты для нацысцкай Германіі. У жніўні 1944 года горад быў вызвалены савецкімі войскамі.

Пасля Другой сусветнай вайны нафтавая прамысловасць Румыніі была нацыяналізавана, былі праведзены меры па аднаўленні нанесенай шкоды, у сувязі з чым горад атрымаў далейшае развіццё.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Першыя афіцыйныя звесткі пра насельніцтва адносяцца да 1859 годзе, калі быў праведзены перапіс. Насельніцтва складала 26 468 чалавек. Па даных перапісу 1899 года, у горадзе было 45 107 жыхароў, 1912 — 56 460, 1930 — 77 341 жыхар. Паводле перапісу насельніцтва 2011 года, у горадзе пражывае 197 542 чалавека[1].

Па стане на 2011 год этнічны склад насельніцтва горада выглядаў наступным чынам[1]:

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Плаешці з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 2011 Census press release (Romanian). INSSE Prahova (February 2, 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 25 августа 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]