З пляцоўкі Вікіпедыя.
Слаўгарад (да 1945 Прапойск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Проня. У 70 км да паўднёвага ўсходу ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Насельніцтва 8,2 тыс. чал. (2006).
Упершыню згадваецца каля 1136 у складзе Смаленскага княства. У 13—18 ст. у існаваў Прапойскі замак. З 14 ст. у складзе ВКЛ, дзяржаўнае ўладанне. З пач. 16 ст. цэнтр Прапойскай воласці, з 1560-х цэнтр стараства ў Мсціслаўскім ваяводстве. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1919 у Гомельскай губерніі РСФСР, з 1924 цэнтр Прапойскага раёна ў БССР. З 1938 гарадскі пасёлак. З 1945 горад, пераназваны ў Слаўгарад. У 1962—1965 у Быхаўскім раёне.
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Сож».
[правіць] Выдатныя мясціны
[правіць] Вядомыя асобы