Горад Тымішаара

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Тымішаара
Timişoara
Герб
Герб
Timisoara - Piata Unirii, The Dome and votive figure.JPG

Каардынаты: 45°45′35″ пн. ш. 21°13′48″ у. д. / 45.759722° пн. ш. 21.23° у. д. (G) (O) (Я)45°45′35″ пн. ш. 21°13′48″ у. д. / 45.759722° пн. ш. 21.23° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Жудзец
Прымар
Нікалае Робу
Першае згадванне
Плошча
130,5 км²
Вышыня цэнтра
89 м
Насельніцтва (2011)
303 708[1] чалавек
Шчыльнасць
2350 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+40 256
Афіцыйны сайт

Тымішаара (Румынія)
Тымішаара
Тымішаара

Тымішаа́ра (рум.: Timişoara [timiˈʃo̯ara], назва паходзіць ад венг.: Temesvar) — трэці па велічыні горад Румыніі, гістарычны цэнтр вобласці Банат, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Тыміш на захадзе краіны. Насельніцтва — 303,7 тыс. жыхароў (2011). Плошча — 130,5 км².

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Першыя звесткі пра горад Тэмешвар гісторыкі знаходзяць у крыніцах XIII стагоддзя, калі ён быў спустошаны татарамі. У XIV стагоддзі гэта была невялікая крэпасць пасярод балот. Венгерскі кароль Карл Роберт, які наведаў гэтыя краі ў 1307 годзе, загадаў пабудаваць тут палац, а ў XV стагоддзі горад некаторы час служыў рэзідэнцыяй вялікага Хуньядзі. Тэмешвар быў першым горадам Венгерскага каралеўства, які атрымаў уласны герб (1365); на ім быў намаляваны цмок, які, верагодна, сімвалізаваў багамільскую ерась.

У 1552 годзе Тэмешвар быў узяты турэцкімі войскамі на чале з Ахмед-пашой. За 160 гадоў у якасці цэнтра Тэмешварскага эялета горад зведаў моцны мусульманскі ўплыў, тут будаваліся мячэці. Пасля таго, як Яўген Савойскі адваяваў яго ў турак у 1716 годзе, Габсбургі планамерна знішчылі сляды асманскага валадарства, перабудаваўшы цэнтр горада ў стылі барока.

Пры распадзе Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Тымішаару спрабавалі далучыць сербы, але ўжо ў 1919 годзе горад атрымаў румынскую адміністрацыю. У канцы 1930-х тут быў збудаваны найбуйнейшы праваслаўны храм Румыніі — Тымішаарскі сабор. Падчас Другой сусветнай вайны горад падвяргаўся моцным бамбардзіроўкам саюзнікаў.

16 снежня 1989 года з народнага выступлення ў Тымішаары, выкліканага рашэннем улад аб высяленні пастара Ласла Цёкеша, пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння Нікалае Чаўшэску.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Грамадскі транспарт горада прадстаўлены 10 трамвайнымі, 8 тралейбуснымі і 20 аўтобуснымі лініямі. У горадзе размешчаны трэці па пасажыраабароце аэрапорт у краіне.

Горад з'яўляецца важным чыгуначным і транспартным цэнтрам і звязаны з усімі іншымі буйнымі гарадамі Румыніі.

Timisoara - Figure on Piata Libertati.jpg
Timisoara PiataVictoriei.jpg
Timisoara - Piata Unirii.jpg
Чумны слуп Плошча Перамогі з Тымішаарскім саборам Старая частка горада

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Тымішаара з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Timis County at the 2011 census (Romanian). INSSE (February 02, 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 15 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]