Гранд-канал
Гранд-канал або Вялікі канал (іт. Canal Grande) — самы вядомы канал Венецыі, пры гэтым каналам ў строгім разуменні не з'яўляецца: гэта не штучна пракапанае ўтварэнне, а былы дробны праліў паміж астравамі лагуны, адным з якіх з'яўляецца Рыальта.
Мабыць з-за канала першапачаткова востраў і назвалі Рыальта. Лацінскае rivus altus, гэта значыць «глыбокая пратока», мадыфікавалі ў назву. З'яўляецца адной з галоўных транспартных артэрый горада.
Канал праходзіць праз увесь горад. Пачынаючыся з лагуны каля вакзала, ён праходзіць праз увесь горад, паўтараючы перавернутую літару S і сканчаецца, злучаючыся з каналам Сан-Марка і каналам Ла-Джудэка ля будынка мытні.
Даўжыня канала складае 3800 метраў, шырыня - ад 30 да 70 метраў, глыбіня - каля 5 метраў.
Набярэжных ў канала практычна няма, іх замяняюць фасады дамоў, якія выходзяць на канал. Гэтыя дамы, як правіла, пабудаваныя на палях, пры гэтым маюць два выйсця - на сушу і на ваду.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гранд-канал
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||