Ка’ д’Ора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Ка' д'Ора
італ.: Ca' d'Oro
45°26′27,59″ пн. ш. 12°20′00,95″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Венецыя
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Архітэктар Джавані Бон
Барталамеа Бон
Заснавальнік Giorgio Franchetti[d]
Дата заснавання 1424 і 1927
Будаўніцтва 14251440 гады
Сайт cadoro.org/?lang=… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка' д’Ора, або палацца Санта-Сафія (італ.: Ca' d'Oro) — палац у Венецыі, на Гранд-канале ў раёне Канарэджа. Другая назва палаца — «Залаты дом», бо пры першапачатковым аздабленні было выкарыстана сусальнае золата. Таксама пры аздабленні выкарыстоўваўся вермільён і ультрамарын. Палац лічыцца ўзорам венецыянскай готыкі.

Будынак у гатычным стылі быў пабудаваны ў XV стагоддзі, паміж 1425 і 1440 гадамі, па праекце архітэктараў Джавані Бона і яго сына Барталамеа Бона па замове патрыцыя Марына Кантарыні. Раней на гэтым месцы стаяў палац у візантыйскім стылі palazzo Zeno, атрыманы Марына Кантарыні з пасагам жонкі — Sora Zeno. Стары палац быў знесены, аднак яго фрагменты былі захаваны ў фасадзе Ка' д’Ора.

Палац змяніў мноства ўладальнікаў і неаднаразова перабудоўваўся. У 1894 палац быў набыты баронам Джорджыа Франкеці. Барон правёў рэканструкцыю будынка па захаваных чарцяжах і карцінам вярнуўшы яму па меры магчымасцяў гістарычнае аблічча. Акрамя таго ён заснаваў багатую калекцыю жывапісу. Пасля яго смерці будынак разам са зборам жывапісу перайшоў ва ўласнасць дзяржавы.

Лічыцца самым элегантным з палацаў, пабудаваных у венецыянскім стылі.

З 1927 года і па сённяшні дзень у палацы размяшчаецца галерэя Франкеці.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

  • Goy, Richard J. (1992). The House of Gold. Cambridge.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]