Мост Уздыхаў
Мост Уздыхаў (іт. Ponte dei Sospiri) - назва аднаго з мастоў у горадзе Венецыя праз Палацавы канал - Рыа ды Палацыа. Мост Уздыхаў быў пабудаваны Антоніа Конці ў 1602 годзе і упрыгожаны ў барочным стылі. Мост злучае будынак Палаца Дожаў, у якім размяшчалася зала суда, і будынак турмы. «Уздыханні», ад якіх бярэ назоў гэты мост - гэта не ўздыхі закаханых, а сумныя ўздыхі асуджаных, якія, праходзячы пад вартай па гэтым крытым мосце, у апошні раз кідалі погляд на Венецыю.
Мост Уздыхаў (англ.: Bridge of Sighs) ёсць і ў Кембрыджы (Вялікабрытанія) (Cambridge). Пабудаваны ў 1831 годзе, ён не мае падабенства па форме з венецыянскім Мастоў Уздыхаў, але іх аб'ядноўвае тое, што гэтыя масты маюць сцены і дах. Таксама Мост Уздыхаў - неафіцыйная назва пабудаванага ў 1914 годзе Хартфордскага маста ў Оксфардзе (Oxford) , па памерах падобнага з венецыянскім Мастоў Уздыхаў, а па форме - з іншым венецыянскім мостам, Рыяльта.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мост Уздыхаў
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Італіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||