Дагавор аб забароне ядзернай зброі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дагавор аб забароне ядзернай зброі
Галасаванне ў ААН пра прыняцце дагавора      За      Супраць      Устрымаліся

Галасаванне ў ААН пра прыняцце дагавора      За      Супраць

     Устрымаліся
Тып дагавора Ядзернае раззбраенне
Дата падпісання 7 ліпеня 2017
Месца падпісання Нью-Ёрк, ЗША
Увайшоў у сілу 90 дзён пасля ратыфікацыі пяццюдзесяццю дзяржавамі
Бакі Алжыр, Аўстрыя, Бангладэш, Бразілія, Каба-Вердэ, ЦАР, Чылі, Каморскія Астравы, ДРК, Рэспубліка Конга, Коста-Рыка, Кот-д’Івуар, Куба, ЭквадорСальвадор
Статус не набыў моц
Мовы Modern Standard Arabic[d], путунхуа[d], брытанскі варыянт англійскай мовы[d], французская, руская і іспанская
Сайт treaties.un.org/Pages/Vi…
treaties.un.org/Pages/Vi… (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дагавор аб забароне ядзернай зброі — гэта міжнароднае пагадненне, якое забараняе распрацоўку, выпрабаванне, захоўванне, набыццё, транспартаванне і выкарыстанне ядзернай зброі. Дагавор быў прыняты 7 ліпеня 2017 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Дагавор набудзе законны моц пасля таго, як яго ратыфікуюць 50 дзяржаў.

" Кожная дзяржава-ўдзельніца абавязваецца ніколі і ні пры якіх умовах не распрацоўваць, не выпрабоўваць, не вырабляць, не набываць іншым чынам, не мець у валоданні і не накопліваць ядзерную зброю ці іншыя ядзерныя выбуховыя прыстасаванні.
Першы артыкул дагавора
"

Генеральны сакратар ААН вітаў прыняцце новага дагавора, адзначыўшы, што гэты дакумент з'яўляецца першым за апошнія 20 гадоў юрыдычна абавязковым інструментам па пытаннях ядзернага раззбраення.

У снежні 2016 года Генеральная Асамблея пастанавіла склікаць Канферэнцыю ААН для ўзгаднення юрыдычна абавязковага дакумента аб забароне ядзернай зброі, які прывёў бы да поўнай ліквідацыі гэтай зброі.

Удзельнікі Канферэнцыі працавалі над тэкстам праекта з 27 па 31 сакавіка і з 15 чэрвеня па 7 ліпеня 2017 года. Усяго было праведзена 20 пленарных пасяджэнняў. На апошнім з іх 7 ліпеня тэкст распрацаванага юрыдычна абавязковага дакумента аб забароне ядзернай зброі быў вынесены на галасаванне. Яго падтрымалі 122 дзяржавы, Нідэрланды прагаласавалі супраць і Сінгапур устрымаўся. Многія дзяржавы не прымалі ніякага ўдзелу ў працы Канферэнцыі (у тым ліку ўсе 9 краін «Ядзернага клуба»: ЗША, Расія, КНР, Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Пакістан, КНДР, Ізраіль).

Генеральны сакратар ААН прызначаны дэпазітарыем новага дагавора. У заключных палажэннях пагаднення гаворыцца, што ён будзе адкрыты для падпісання 20 верасня 2017 года. Дагавор набудзе моц пасля заканчэння 90 дзён пасля здачы на захоўванне пяцідзесятай ратыфікацыйнай граматы ці дакумента аб прыняцці, зацвярджэнні ці далучэнні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]