Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лагатып ЗБС "Бацькащшчына"

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына", ЗБС "Бацькаўшчына" — міжнароднае грамадскае аб'яднанне. Створана дзеля захавання беларускай прысутнасці ў свеце, яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, павышэння аўтарытэту беларускай нацыі на міжнародным узроўні.

Змест

[правіць] Дэклараваныя мэты

  • адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, краіны-маці для ўсіх беларусаў свету, кансалідацыя беларусаў як нацыі, роўнай сярод роўных у сусветнай супольнасці, выхаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў, клопат пра духоўнае і фізічнае захаванне беларускай нацыі;
  • спрыянне росту павагі беларусаў да сваёй гісторыі, культуры і мовы, любові да роднай зямлі;
  • духоўнае, арганізацыйнае, эканамічнае яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захаванне і паглыбленне іх беларускасці;
  • мацаванне дружбы з іншымі народамі, узаемнай зацікаўленасці, пазнанне гісторыі, культуры краін, дзе жывуць беларусы, выхаванне павагі да людзей іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць з беларусамі на іх Бацькаўшчыне.
  • наладжванне пастаянных культурных, эканамічных, духоўных, арганізацыйных і іншых сувязяў паміж беларускай дыяспарай у свеце і Беларуссю;
  • аказанне дапамогі беларусам іншых краін у арганізацыі і падтрымцы нацыянальна-культурнага жыцця, у абароне іх правоў як нацыянальнай меншасці ў іншых краінах, задавальненне іх культурных і інфармацыйных патрэбаў;
  • заахвочванне навуковых даследаванняў па беларусазнаўству, вывучэнне здабыткаў беларускай дыяспары ў развіцці нацыянальнай культуры, даследаванне культурных сувязяў беларусаў з іншымі народамі;
  • актывізацыя дзейнасці беларусаў за межамі Бацькаўшчыны, а праз іх і ўсёй сусветнай грамадскасці на пераадоленне вынікаў Чарнобыльскай катастрофы і вырашэнне іншых жыццёва важных для Беларусі праблем; удзел у ажыццяўленні гэтай дзейнасці;
  • спрыянне духоўнаму ўзаемаабмену і ўзаемаўзбагачэнню паміж народамі, наладжванне эканамічных кантактаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і іншымі краінамі свету; мацаванне эканамічнага падмурку Рэспублікі Беларусь, прыцягненне замежных інвестыцый і навейшых тэхналогій у беларускую эканоміку;
  • аказанне дапамогі замежным беларусам, якія апынуліся ў зонах ваенных канфліктаў, у сітуацыях, звязаных з масавым парушэннем правоў чалавека, а таксама з сітуацыямі, звязанымі з прыроднымі катастрофамі і іншымі экстрэмальнымі з’явамі;
  • наладжванне ўсебаковых сувязяў з грамадскімі, рэлігійнымі і іншымі арганізацыямі і асобнымі грамадзянамі замежных краін дзеля дасягнення асноўных мэтаў аб’яднання;
  • ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці.

[правіць] Кіруючыя органы

Першым Прэзідэнтам ЗБС "Бацькаўшчына" ў 1990 быў абраны Васіль Быкаў, Старшынёй Рады — Яўген Лецка.

Першы з'езд беларусаў свету адбыўся 8-10 ліпеня 1993 г. ў Мінску. Прэзідэнтам ЗБС "Бацькаўшчына" абраны акадэмік Радзім Гарэцкі, Старшынёй Рады – Ганна Сурмач.

Пяты з'езд беларусаў свету адбыўся 18-19 ліпеня 2009 ў Мінску. На з'ездзе абрана Вялікая Рада Міжнароднага грамадскага аб’яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".

[правіць] Выдавецкая дзейнасць

  • Бюлетэнь "Беларусы ў свеце".
  • Серыя "Бібліятэка Бацькаўшчыны".

[правіць] У Сеціве


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах