Федэрыка Феліні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Федэрыка Феліні
Federico Fellini
Фота
Федэрыка Феліні (1965)
 
Дата нараджэння: 20 студзеня 1920(1920-01-20)
Месца нараджэння: Рыміні
Дата смерці: 31 кастрычніка 1993(1993-10-31) (73 гады)
Месца смерці: Рым
Грамадзянства: Сцяг Італіі Італія
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст
Кар'ера: 19451992
IMDb: ID 0000019
 
Узнагароды: «Оскар» (1956, 1957, 1963, 1974, 1993)
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай

Федэры́ка Фелі́ні (італ.: Federico Fellini; 20 студзеня 192031 кастрычніка 1993) — выбітны італьянскі рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Федэрыка Феліні нарадзіўся ў сям'і коміваяжора ў Рыміні. Ужо ў дзяцінстве Феліні любіў уладкоўваць прадстаўленні: вырабляў маскі, размалёўваў лялек, шыў гарнітуры. Вялікае ўражанне на яго зрабіў цырк, які прыехаў на гастролі ў яго горад. Адукацыю Фэдэрыка атрымаў класічную, скончыўшы манастырскую школу ў Фао. У 1937 годзе ён пераязджае ў Фларэнцыю, дзе вучыцца на рэпарцёра, падзарабляючы карыкатурыстам у фірме «Феба» свайго прыяцеля Дэмаса Баніні. У 1938 годзе Феліні прыязджае ў Рым. Жыве недалёка ад вакзалу, у мэбляваных пакоях, суседнічаючы з гандлярамі-кітайцамі, злодзеямі і прастытуткамі. За сваю худэчу Федэрыка атрымаў мянушку «Гандзі». У гэты час ён зарабляе на жыццё малюнкамі для газет і часопісаў і піша тэксты для вар'етэ, рэкламы і невялікіх радыёпастановак.

З 1938 па 1942 год Феліні публікуецца ў знакамітым гумарыстычным часопісе «Марк Аўрэлій», вядомым сваім антыфашызмам. Каля сямісот яго твораў убачылі свет, перш чым яму прапанавалі пісаць сцэнарыі. 3 1942 у кіно — адзін са сцэнарыстаў фільмаў П. Джэрмі, Р. Раселіні («Рым — адчынены горад») і інш.

Памёр у Рыме ва ўзросце 73 гадоў ад інсульта.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У першых фільмах («Агні вар'етэ», 1950; «Белы шэйх», 1952; «Мамчыны сынкі», 1953, прыз Міжнароднага кінафестывалю (МКФ) у Венецыі) уплыў неарэалізму з прыкметамі ўласнай манеры. Найб. яна выявілася ў стужках «Дарога» (1954, прыз МКФ у Венецыі, прэмія «Оскар») і «Ночы Кабірыі» (1957, прэмія «Оскар») пра барацьбу дабра і зла, трагізм чалавечага быцця, адзіноту, у якіх адчуваўся часам адчай, але заставалася надзея. У 1959 стварыў фрэску жыцця тагачаснай Італіі «Салодкае жыццё» (1959, гал. прыз МКФ у Канах) — тэма «несапраўднасці» жыцця, бессэнсоўнасць якога выявілася ў калейдаскопе выразных, часам гратэскавых вобразаў. У фільме «Восем з паловай» (1963, галоўны прыз МКФ у Маскве, «Оскар»), аўтабіяграфічным партрэце мастака ў час творчага крызісу, ужывае прыём «свядомасці» героя (характэрны і для стужкі «Джульета і духі», 1965). У канцы 1960 — пач. 1970-х г. Ф. Феліні звяртаўся да гісторыі Італіі: стараж. «Сатырыкон» (паводле Петронія, 1969) і ХХ ст. «Рым» (1972), «Амаркорд» (1974, прэмія «Оскар»). Роздум пра крызіс чалавека і чалавецгва працягваў у фільмах «Казанова Феяіні» (1976) і «Рэпетыцыя аркестра» (1979). Гумар, падчас грубаваты камізм, эмацыянальнасць, жыццярадаснасць, а галоўнае — любоў да чалавека выявіліся ў карцінах 1980-х г. «А карабель плыве...» (1983), «Джынджэр і Фрэд» (1985), «Інтэрв'ю» (1987, галоўны прыз МКФ у Маскве), дзе ў поўнай меры праявіўся яго «фантастычны» рэалізм. Апошні фільм Ф. Феліні — «Голас Месяца» (1990).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Аэрапорт у Рыміні названы ў яго гонар.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Федэрыка Феліні