Хардэкнуд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хардэкнуд
Hardeknud
Hardeknut.jpg
Кароль Даніі
12 лістапада 1035 — 8 чэрвеня 1042
Папярэднік: Кнуд Вялікі
Пераемнік: Магнус I Высакародны
16-ы Кароль Англіі
17 сакавіка 1040 — 8 чэрвеня 1042
Папярэднік: Гаральд I Заячая Лапа
Пераемнік: Эдуард Спаведнік
 
Нараджэнне: 1018({{padleft:1018|4|0}})
Англія
Смерць: 8 чэрвеня 1042({{padleft:1042|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})
Лондан
Дынастыя: Кнютлінгі
Бацька: Кнуд Вялікі
Маці: Эма Нармандская

Хардэкнуд (дацк.: Knud 3. Hardeknud, англ.: Harthacanute, Canute II; 1020[1]8 чэрвеня 1042) — кароль Даніі1035 г.) і Англіі1040 г.)

Хардэкнуд быў адзіным законным сынам Кнуда Вялікага і Эмы Нармандскай. Кнуд абвясціў яго сваім спадчыннікам у абход старэйшых братоў, аднак пасля яго смерці ўладу ў Англіі захапіў Гаральд. Хардэкнуд у той час знаходзіўся ў Даніі і не мог нічога зрабіць з-за пагрозы з боку Нарвегіі. Пасля таго як Хардэкнуд падпісаў дагавор з новым каралём Нарвегіі Магнусам I Высакародным, што адбылося ў 1038 альбо 1039 годзе, Данія пачала падрыхтоўку да высадкі ў Англіі. Тым часам у сакавіку Гаральд I памёр, а летам на астравах з'явіўся Хардэкнуд і, згодна з англасаксонскай хронікай, загадаў дастаць цела нябожчыка і кінуць яго ў балота.

Хардэкнуд быў жорсткім і непапулярным кіраўніком у адносінах да Англіі. Каб заплаціць вікінгам, што прыйшлі з ім, ён быў вымушаны падняць падаткі («дацкія грошы»). Гэта прывяло да паўстання ў Уорчэстэры ў 1041 годзе, калі жыхары гораду забілі хускарлаў караля, што прыйшлі збіраць падаткі. Паўстанне было жорстка падаўлена, а горад быў амаль зруйнаваны. Гісторыя лэдзі Гадывы адносіцца менавіта да гэтага часу.

У адносінах да сваёй сям'і Хардэкнуд, наадварот, дзейнічаў з клопатам і заступніцтвам. Ён пакараў удзельнікаў забойства свайго кроўнага брата Альфрэда Этэлінга, а ў 1041 годзе вярнуў з высылкі ў Нармандыі іншага брата Эдуарда (сына Эмы Нармандcкай і Этэльрэда II), зрабіўшы яго сваім памочнікам у кіраўніцтве і спадчыннікам.

Хардэкнуд не быў жанаты і не меў дзяцей, таму калі ён у чэрвені 1042 года нечакана памёр на адным са святкаванняў, англічане абвясцілі Эдуарда сваім каралём, у той час калі ў Даніі разгарнулася барацьба паміж Магнусам Нарвежскім і Свенам II.

Разам з Хардэкнудам скончылася эпоха дацкіх каралёў у Англіі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Кнуд Вялікі
Кароль Даніі
10351042
Пераемнік:
Магнус I Высакародны
Папярэднік:
Гаральд I
Кароль Англіі
10401042
Пераемнік:
Эдуард Спаведнік