Кіршвасэр
Кіршвасэр (ням.: Kirschwasser — «вішнёвая вада»), Кірш — моцны алкагольны напой, які атрымліваецца метадам дыстыляцыі заброджанага сусла чорнай чарэшні разам з костачкамі.
Вырабляюць з XVII стагоддзя на ўсходзе Францыі і ў Германіі з вельмі салодкай чорнай чарэшні з маленькімі костачкамі. Пры вытворчасці плады бродзяць цалкам і костачкі перад дыстыляцыяй аддаюць напою свой характэрны міндальны водар. Кірш, як і амаль усе спіртныя напоі на аснове садавіны, не вытрымліваецца ў дубовых бочках. Ён старэе ў шкляных чанах або гліняных гарлачах, дзе адбываецца працэс выпарэння, неабходны для паляпшэння яго водару і якасці. Але пры такой «вытрымцы» крэпасць напою зніжаецца, а колер не змяняецца.
Кірш добра спалучаецца з рознымі лікёрамі і з шампанскім.
Літаратура [правіць]
- Hans Joachim Pieper, Ernst-Erich Bruchmann, Erich Kolb: Technologie der Obstbrennerei. 1. Auflage. Eugen Ulmer, Stuttgart 1977, ISBN 3-8001-5814-0.
| Гэта пачатак артыкула пра алкагольныя напоі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Алкагольныя напоі | |
|---|---|
| Высокаалкагольныя (66—96 %) | Абсент • Спірт • Пярвач |
| Моцныя (31—65 %) | Акавіта • Арак • Арманьяк • Аруха • Бальзам • Бехераўка • Баравічка • Брэндзі • Бумба • Буха • Бурбон • Віскі • Гарэлка • Грапа • Джын • Дзівін • Егермайстар • Зуброўка • Кальвадос • Кіршвасэр • Каньяк • Крупнік • Крамбамбуля • Маатай • Мескаль • Метакса • Настойка • Палінка • Ракія • Ром • Самбука • Самагон • Слівавіца • Тэкіла • Уза • Чача • Шнапс |
| Сярэднеалкагольныя (9—30 %) | Вермут • Віно • Глінтвейн • Грог • Кагор • Крушон • Лікёр • Мадэра • Марсала • Медавуха • Мёд • Наліўка • Пачаран • Партвейн • Пунш • Сакэ • Сангрыя • Херас • Шампанскае • Кава • Шэрыданс |
| Слабаалкагольныя (1,5—8 %) | Брага • Квас • Кумыс • Перы • Піва • Пульке • Збіцень • Сідр • Тэсгуіна • Тодзі • Чайны грыб |