Тэкіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Розныя брэнды тэкілы

Тэкіла (ісп.: Tequila) - моцны ферментаваны алкагольны напой (мескаль), які вырабляецца галоўным чынам у наваколлі Тэкілы, горада на захадзе мексіканскага штата Халіска, у 65 км да паўночным захадзе ад горада Гвадалахара. Вырабляецца з сардцавіны блакітнай агавы (лац. Agáve tequilána, ісп. Agave azul), традыцыйнай для Мексікі расліны сямейства агававых. Тэкіла звычайна ўтрымлівае 38-40% алкаголю.

Існуюць два асноўных тыпа тэкілы: змешаны (mixtos, не менш 51% агававага спірту) і 100% агава.

У продажы тэкіла належыць да адной з пяці катэгорый:

  • белая (сярэбраная, plata): празрыстая, не вытрыманая (або вытрыманая менш 2 месяцаў у металічных ці іншых нейтральных ёмістасцях), бутыляваная адразу пасля дыстыляцыі;
  • залатая (oro): сумесь белай і вытрыманай тэкілы;
  • вытрыманая (reposado): састараная на працягу мінімум 2 месяцаў, але менш за 1 год у дубовых бочках;
  • вінтажная (аñejo): вытрымка ад 1 года да 3-х;
  • экстра-вытрыманая (еxtra аñejo): вытрыманая больш за 3 гады.