Пунш
Пунш (ад англ.: punch) — зборная назва кактэйляў, у першую чаргу алкагольных, якія звычайна ўтрымоўваюць садавіну ці фруктовы сок. Падаецца традыцыйна на вечарынках у вялікіх шырокіх чашах, з плаваючымі ў іх кавалачкамі садавіны.[1] Напой быў завезены з Індыі ў Англію напачатку XVII стагоддзя і распаўсюдзіўся ў Еўропе.[2]
Гісторыя [правіць]
Пунш упершыню з'явіўся ў Індыі, назва паходзіць ад хіндзі: panch («пяць») (і ўзыходзіць да санскрыцкага panchan-s )[3]. Гэта быў гарачы напой з пяці кампанентаў: рому, цукру, лімоннага соку, гарачай вады і чаю.
З Індыі маракамі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі напачатку XVII стагоддзя пунш быў завезены ў Англію, і адсюль распаўсюдзіўся па Еўропе. Перш ён рабіўся на аснове брэндзі і віна, з прычыны таго, што ром стаў вядомы толькі ў канцы XVII стагоддзя. Упершыню тэрмін «пунш» (англ.: punch) быў зарэгістраваны ў брытанскіх дакументах у 1632 годзе.
З часам варыянтаў прыгатавання пуншу стала вялікае мноства: агульным для іх з'яўляецца фруктовы сок у складзе напою. Пунш часам падаюць халодным, ці нават робяць безалкагольны кактэйль з розных фруктовых сокаў, свежых і кансерваваных ягад і садавіны, які таксама завецца пуншам.
Зноскі
| Алкагольныя напоі | |
|---|---|
| Высокаалкагольныя (66—96 %) | Абсент • Спірт • Пярвач |
| Моцныя (31—65 %) | Акавіта • Арак • Арманьяк • Аруха • Бальзам • Бехераўка • Баравічка • Брэндзі • Бумба • Буха • Бурбон • Віскі • Гарэлка • Грапа • Джын • Дзівін • Егермайстар • Зуброўка • Кальвадос • Кіршвасэр • Каньяк • Крупнік • Крамбамбуля • Маатай • Мескаль • Метакса • Настойка • Палінка • Ракія • Ром • Самбука • Самагон • Слівавіца • Тэкіла • Уза • Чача • Шнапс |
| Сярэднеалкагольныя (9—30 %) | Вермут • Віно • Глінтвейн • Грог • Кагор • Крушон • Лікёр • Мадэра • Марсала • Медавуха • Мёд • Наліўка • Пачаран • Партвейн • Пунш • Сакэ • Сангрыя • Херас • Шампанскае • Кава • Шэрыданс |
| Слабаалкагольныя (1,5—8 %) | Брага • Квас • Кумыс • Перы • Піва • Пульке • Збіцень • Сідр • Тэсгуіна • Тодзі • Чайны грыб |