Акавіта
Акавіта (лац.: aqua vitae — вада жыцця) — традыцыйная назва моцнага алкагольнага напою.
З XIII ст. агульнаеўрапейскім тэрмінам aqua vitae называлі гарэлку або вінны спірт, атрыманыя праз дыстыляцыю віна, пазней таксама гарэлку з соладу, збожжа, мукі і інш. У кельцкіх народаў скарочаны даслоўны пераклад лацінскага выразу uisce beatha стаў назвай нацыянальнага моцнага напою з ячменнага соладу — віскі.
У Польшчы і ВКЛ гэтая назва вядомая з канца XV – пачатку XVI ст. Пачаткова акавіта ўжывалася як аптэчны сродак (найчасцей для настойвання лекавых зёлак і г.д.). З пашырэннем ужытку моцных напояў і дыверсіфікацыяй іх тыпаў акавітай у вузкім сэнсе пачалі называць найвышэйшую ступень дыстыляцыі гарэлкі (ад 70% аб.), даступную даіндустрыяльнай тэхналогіі. У сучасных скандынаўскіх краінах акавітай называюць моцную гарэлку (як правіла, з жыта), часам араматызаваную невялікай колькасцю кмена, якую прынята піць з невялікіх (50 г.) кілішкаў адным глытком. Да сярэдзіны XX ст. ужываўся старадаўні жартаўлівы беларускі тост:
- — Як ты называешся?
- — Акавіта.
- — А з чаго ты?
- — З жыта.
- — Пашпарт ёсць?
- — Няма.
- — Вось табе турма!
(пасля чаго акавіту выпівалі). У сучаснай беларускай папулярнай гістарычнай літаратуры акавітай часта называюць старадаўнюю гарэлку ўвогуле.
У Сеціве [правіць]
- Акавіта — беларускі партал, змяшчае навіны, каталог спасылак на сайты, і лічыльнік наведвальнікаў.
Крыніцы [правіць]
Белы А. Акавіта // Праект «Наша ежа»
| Алкагольныя напоі | |
|---|---|
| Высокаалкагольныя (66—96 %) | Абсент • Спірт • Пярвач |
| Моцныя (31—65 %) | Акавіта • Арак • Арманьяк • Аруха • Бальзам • Бехераўка • Баравічка • Брэндзі • Бумба • Буха • Бурбон • Віскі • Гарэлка • Грапа • Джын • Дзівін • Егермайстар • Зуброўка • Кальвадос • Кіршвасэр • Каньяк • Крупнік • Крамбамбуля • Маатай • Мескаль • Метакса • Настойка • Палінка • Ракія • Ром • Самбука • Самагон • Слівавіца • Тэкіла • Уза • Чача • Шнапс |
| Сярэднеалкагольныя (9—30 %) | Вермут • Віно • Глінтвейн • Грог • Кагор • Крушон • Лікёр • Мадэра • Марсала • Медавуха • Мёд • Наліўка • Пачаран • Партвейн • Пунш • Сакэ • Сангрыя • Херас • Шампанскае • Кава • Шэрыданс |
| Слабаалкагольныя (1,5—8 %) | Брага • Квас • Кумыс • Перы • Піва • Пульке • Збіцень • Сідр • Тэсгуіна • Тодзі • Чайны грыб |
