Меншыкаўскі палац (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Меншыкаўскі палац
59°56′20″ пн. ш. 30°17′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль пятроўскае барока[d]
Архітэктар Джавані Марыя Фантана[d] і Готфрыд Іаган Шэдэль[d]
Дата заснавання 1710
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810176001№ 7810176001
Сайт museum.ru/M178
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меншыкаўскі палац (руск.: Меншиковский дворец; філіял Эрмітажа — палац Меншыкава, у рэестры культурных помнікаў — палац Меншыкава А. Д.) — пабудаваны ў 1710—1712 і 1713—1727 гадах для набліжанага імператара Пятра Першага, першага губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Данілавіча Меншыкава, палац выкананы ў стылі пятроўскага барока, першы каменны будынак Санкт-Пецярбурга. Аўтары праекта — запрошаныя дойліды Д. М. Фантана і Г. І. Шэдэль. Першапачаткова ў комплекс палаца Меншыкава ўваходзілі каменныя палаты і драўляны палац, што ўтваралі невялікі горад на востраве ў асяроддзі садоў і паркаў. Да цяперашняга часу дайшоў толькі каменны будынак палацавага комплексу. Першапачаткова палац складаўся з 3-павярховага корпуса на набярэжнай і флігеляў, якія абмяжоўвалі з паўночнага захаду і ўсходу невялікі двор, акружаны адкрытай галерэяй на калонах. На прылеглай тэрыторыі быў разбіты рэгулярны сад са скульптурай, фантанамі, гротам і аранжэрэямі, а з боку Нявы пабудавана прыстань. Планіроўка будынка цэнтрычная і строга сіметрычная, памяшканні размешчаны анфіладай. Невялікія і невысокія пакоі з вялікімі ашклянёнымі вокнамі і дзвярмі азбодленыя фаянсавымі пліткамі.

Пасля арышту і апалы Меншыкава ў 1727 годзе палац узяты ў казну, потым перададзены калегіі замженых спраў. У 1732—1918 гадах у Меншыкаўскім палацы размяшчаўся Шляхетны (з 1800 года — 1-ы кадэцкі) корпус. У 1926—1957 гадах у Меншыкаўскім палацы і іншых будынках 1-га кадэцкага корпуса размяшчалася Ленінградскае ваенна-палітычнае вучылішча імя Ф. Энгельса. У 1967 годзе палац перададзены Эрмітажу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1