Аляксандраўская калона
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аляксандраўская калона — адзін з найвядомых помнікаў Пецярбурга.
Знаходзіцца ў падпарадкаванні музея гарадской скульптуры.
Узведзены ў стылі ампір ў 1834 годзе ў цэнтры Палацава плошчы архітэктарам Агюстам Манферанам па ўказе імператара Мікалая I у памяць аб перамозе яго старэйшага брата Аляксандра I над Напалеонам.
[правіць] Характарыстыкі
- Агульная вышыня збудавання 47,5 м.
- Вышыня ствала (маналітнай часткі) калоны 25,6 м (12 сажняў).
- Вышыня пастамента 2,85 м (4 аршына),
- Вышыня фігуры анёла 4,26 м,
- Вышыня крыжа 6,4 м (3 сажні).
- Ніжні дыяметр калоны 3,5 м (12 футаў), верхні - 3,15 м (10 футаў 6 цаляў).
- Памер пастамента - 6,3 × 6,3 м.
- Памеры барэльефаў - 5,24 × 3,1 м.
- Памеры агароджы 16,5 × 16,5 м
- Агульная вага збудаванні 704 тоны.
- Вага каменнага ствала калоны каля 600 тон.
- Агульная вага навершка калоны каля 37 тон.
Сама калона стаіць на гранітнай падставе без якіх-небудзь дадатковых апор, толькі пад дзеяннем уласнай сілы цяжасці.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
