Пенджаб, Індыя
| Сцяг |
|
| Краіна | Індыя |
| Адміністрацыйны цэнтр | Чандыгарх |
| Афіцыйная мова | пенджаби |
| Насельніцтва (2001) |
24,989 млн (15-е месца) |
| Шчыльнасць | 482 чал./км² |
| Плошча | 50 362 км² |
| Абрэвіятура | IN-PB |
| Код ISO 3166-2 | IN-PB |
| Афіцыйны сайт | |
| Пенджаб (Індыя) на Вікісховішчы | |
Пенджаб (англ.: Punjab), штат на паўночным захадзе Індыі, на граніцы з Пакістанам. Займае 15-е месца сярод штатаў па плошчы (50 362 км²) і 15-е па насельніцтву (24,2 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Чандыгарх, які кіруецца непасрэдна ўрадам Індыі як Саюзная тэрыторыя, таму што ён з'яўляецца адначасова і адміністрацыйным цэнтрам штата Хар'яна.
Змест |
Геаграфія[правіць]
Большая частка тэрыторыі штата раўнінная, са шматлікімі рэкамі. Паўднёва-ўсходняя частка паўпустынная.
Эканоміка[правіць]
Эканамічна развіты штат, з высокім (па індыйскіх мерках) узроўнем жыцця. Штат мае набольш развітую інфраструктуру ў краіне, з 1974 усе вёскі штата электрыфікаваныя і падключаны да нацыянальнай электрасістэмы. Урадлівыя глебы дазваляюць атрымліваць вялікія ўраджаі зерневых, Пенджаб лічыцца «жытніцай Індыі»: тут атрымліваюць 20 % індыйскай пшаніцы, 14 % бавоўны і 9 % рысу. Прамысловасць штату вырабляе машыны і механізмы, навуковае абсталяванне, электратэхніку, тэкстыль, угнаенні, спартыўныя тавары. Развіты турызм.
Насельніцтва[правіць]
61 % насельніцтва штата — сікхі, 37 % — індуісты. Невялікая колькасць мусульман.
У Сеціве[правіць]
| Штаты і тэрыторыі Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты | Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх | |
| Саюзныя тэрыторыі | Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх | |