Джаму і Кашмір

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
India Jammu and Kashmir locator map.svg

Джаму і Кашмір (англ.: Jammu and Kashmir), самы паўночны штат Індыі. Гранічыць са штатамі Хімачал-Прадэш і Пенджаб на поўдні, Пакістанам на захадзе і КНР на поўначы і ўсходзе. Плошча — 222 236 км2, насельніцтва — 10 млн. чалавек (2001; 18-е месца сярод штатаў). Адміністрацыйныя цэнтры — Срынагар (летам) і Джаму (зімой).

Тэрыторыя штата з'яўляецца аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак: Пакістан разглядае яе як акупіраваную Індыяй. У сваю чаргу Індыя лічыць пакістанскі Кашмір незаконна адарванай яд яе тэрыторыяй. Частка Кашміра (Ладакх) захоплена Кітаем для яго ваенна-транспартных патрэб (дарога з Сінцзяна ў заходні Тыбет). Тэрытарыяльныя праблемы неаднаразова прыводзілі да міждзяржаўных ваенных сутыкненняў. Адзін з найбольш мілітарызаваных раёнаў свету.

Флаг штата Джаму і Кашмір

Канстытуцыя Індыі надзяляе Джаму і Кашмір спецыяльным аўтаномным статусам (у парадку часовага прымянення арт. 370). Гэта адзіны штат Індыі, які мае ўласны флаг.

Змест

[правіць] Геаграфія

Ладахскі краявід

Большасць тэрыторыі штата ляжыць у Гімалаях. Джаму і Кашмір складаецца з трох частак: паўднёвай — Джаму, асновы штата — Кашмірскай даліны і паўночнага «маленькага Тыбета» Ладакха.

Па тэрыторыі штата працякаюць рэкі Інд, Таві, Раві, Джхелум. Тут знаходзіцца і найвялікшы гімалайскі ледавік Сячэн.

[правіць] Эканоміка

Адзін з найменш развітых штатаў. Эканоміка Джаму і Кашміра ў асноўным залежыць ад сельскай гаспадаркі (садоўніцтва, рыбалоўства) і турызму (паломніцтва да індуісцкіх, мусульманскіх і будыйскіх святынь).

ВУП — 12 млрд. долл. ЗША (2006) — 19-е месца сярод штатаў.

[правіць] Насельніцтва

Адзіны штат Індыі з пераважна мусульманскім насельніцтвам (65%). У Кашмірскай даліне мусульман 95%. У Джаму індуістаў 67%, мусульман 27%, сікхаў 5%. У Ладакху будыстаў 51%, астатнія — галоўным чынам мусульмане.

Асноўныя мовы — кашмірская, урду, пенджабская, ладакхская. Хіндзі і англійская ўжываюца як другія мовы.

[правіць] У Сеціве


Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі Флаг Індыі
Штаты

Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх

Саюзныя тэрыторыі

Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх