Маніпур
| Краіна | Індыя |
| Насельніцтва (2001) |
2,389 млн (22-е месца) |
| Шчыльнасць | 107 чал./км² |
| Плошча | 22 327 км² |
| Абрэвіятура | IN-MN |
| Код ISO 3166-2 | IN-MN |
| Афіцыйны сайт | |
| Маніпур на Вікісховішчы | |
Маніпур (англ.: Manipur), штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Нагаленд на поўначы, Мізарам на поўдні і Асам на захадзе, а таксама з М'янмай на ўсходзе. Займае 23-е месца сярод штатаў па плошчы (22 327 км2) і 22-е па насельніцтву (2,4 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Імпхал.
Знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі штата абмежавана. Індыйскія ўлады вядуць барацьбу з Аб'яднаным фронтам нацыянальнага вызвалення, які змагаецца за незалежнасць Маніпура.
Змест |
Геаграфія[правіць]
Рэльеф Маніпура — чаргаванне мерадыянальна выцягнутых хрыбтоў вышынёй 2—2,5 тыс. м і шырокіх міжгорных далін на вышыні 800—1000 м. Клімат умерана цёплы.
Гісторыя[правіць]
Першыя ўпамінанні аб Маніпуры з'яўляюцца ў старажытнаіндыйскім эпасе «Махабхарата», дзе некаторыя героі называюцца «маніпурамі».
Эканоміка[правіць]
Адсталы сельскагаспадарчы рэгіён (рыс, тытунь, бавоўна, садавіна). Развіта ручное ткацтва (тканіны з нацыянальным арнаментам).
ВУП штата — 1,2 млрд. долараў ЗША (2004).
Насельніцтва[правіць]
Асноўная этнічная група — маніпуры (мейтхеі), гавораць на мове маніпуры (мейтхелон) тыбета-бірманскай групы. Гэтая мова з'яўляецца лінгва-франка ў штаце і прызнана ў 1992 адной з нацыянальных моваў Індыі. Па рэлігіі маніпуры — пераважна індуісты (звыш 60 %), астатнія — хрысціяне і прыхільнікі старажытных анімістычных вераванняў. У горных раёнах жывуць народнасці кукі і нага.
У Сеціве[правіць]
| Штаты і тэрыторыі Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты | Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх | |
| Саюзныя тэрыторыі | Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх | |