Аруначал-Прадэш

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Аруначал-Прадэш (англ.: Arunachal Pradesh), штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Асам на поўдні і Нагаленд на паўднёвым усходзе, з М'янмай на ўсходзе, Бутанам на захадзе, Кітаем (Тыбет) на поўначы. Займае 14-е месца сярод штатаў па плошчы (83 743 км2) і 26-е па насельніцтву (1,09 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Ітанагар. Частка тэрыторыі штата — прадмет тэрытарыяльных спрэчак паміж Індыяй і Кітаем.

«Аруначал-Прадэш» азначае «краіна ўсходу Сонца» (прадэш — краіна, дзяржава, рэгіён) з-за свайго самага ўсходняга размяшчэння сярод іншых штатаў Індыі. Большасць насельніцтва тыбецкага і тайска-бірманскага паходжання, каля 16% насельніцтва — імігранты ў рэгіён з іншых штатаў (пераважна з Асама і Нагаленда), а таксама з Бангладэш.

Змест

[правіць] Гісторыя

Заселены тыбецкімі, а потым тайска-бірманскімі плямёнамі ў дагістарычны перыяд. Першае летапіснае ўпамінанне рэгіёна ў 16-м стагоддзі. Рэгіён знаходзіўся пад уплывам тыбецкага будызму і індуізму, таксама развіваліся невялікая мясцовая цывілізацыя.

Анексаваны брытанцамі ў 1858. У 1913-14 брытанская адміністрацыя прапанавала правесці мяжу паміж Брытанскай Індыяй і Тыбетам па паўночнай рэгіёна, каб населены веруючымі будыстамі раён Таванг адышоў да Індыі. Кітайскі бок фактычна пагадзіўся з прапанаваным падзелам толькі ў 1962, калі дабраахвотна пакінуў занятыя падчас вайны індыйскія тэрыторыі.

У 1987 на тэрыторыі рэгіёна створаны штат Аруначал-Прадэш. У цяперашні час на тэрыторыі штата дзейнічаюць паўстанцы з Нацыянальнага сацыялістычнага савета Нагаліма. Штат — адно з месцаў найбольшай канцэнтрацыі індыйскіх узброеных сіл і органаў бяспекі. Прысутнасць іназемцаў у рэгіёне строга рэгламентавана.

[правіць] Геаграфія

Горны ландшафт штата Аруначал-Прадэш
Горны ландшафт штата Аруначал-Прадэш

Большая частка тэрыторыі штата пакрытая Гімалаямі. Клімат залежыць ад вышыні: у прылеглых да Тыбета верхнегімалайскіх раёнах — тундра, у сярэднегімалайскіх — умераны, цёплы (выспяваюць яблыкі і апельсіны), у ніжнегімалайскіх, на ўзроўні мора — вільготны субтрапічны клімат з гарачым летам і цёплай зімой.

[правіць] Насельніцтва

63% насельніцтва належыць да 19 асноўных плямёнаў, пераважна тыбета-бірманскага і тайска-бірманскага паходжання. Пісьменных — больш за 54% (487 тыс. чал.). Веруючыя: 40% — будысты, 25% — індуісты, 20% — анімісты.

[правіць] Эканоміка

ВУП штата — 706 млн. долл. (2004). Галоўныя сектары эканомікі — сельская гаспадарка (рыс, проса, кукуруза, трыснёг, імбір), лясная гаспадарка. Транспарт слаба развіты з-за складанага рэльефу мясцовасці; мясцовыя перавозкі наземным і паветраным транспартам, сувязь са знешнім светам праз штат Асам.

[правіць] У Сеціве


Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі Флаг Індыі
Штаты

Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх

Саюзныя тэрыторыі

Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх