Пётр Пятровіч Сушкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Пятровіч Сушкін
руск.: Пётр Петрович Сушкин
Дата нараджэння 27 студзеня (8 лютага) 1868[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1928(1928-09-17) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці арнітолаг, заолаг, выкладчык універсітэта, палеантолаг, калекцыянер жывёл
Навуковая сфера зоагеаграфія, арніталогія, параўнальная анатомія[d] і палеанталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар прыродазнаўчых навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Mikhail Menzbier[d]
Вядомыя вучні Boris Stegmann[d], Boris Stepanovich Vinogradov[d], Leonid Portenko[d], Юрый Аляксандравіч Арлоў[d], Іван Антонавіч Яфрэмаў і Vadim D. Vladykov[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Sushkin».

Pyotr Petrovich Sushkin на Віківідах
Старонка на Віківідах

Пётр Пятровіч Су́шкін[4] (руск.: Пётр Петрович Сушкин; 27 студзеня (8 лютага) 1868 — 17 верасня 1928) — рускі савецкі вучоны, заолаг і палеантолаг, акадэмік Акадэміі навук СССР (1923). Ганаровы член Амерыканскага арніталагічнага саюза (1918)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Тула ў сям’і купца. З 1877 года вучыўся ў Тульскай мужчынскай класічнай гімназіі, якую скончыў у 1885 годзе[5].У 1889[4][5][6] годзе скончыў натрульнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта (па асабістай волі экзамены здаў у 1890 годзе[7]). Быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання на кафедры параўнальнай анатоміі[7].

У 1891 годзе П. І. Сушкін здзесніў працяглую экспедыцыйную паездку ва Уфімскую губерню, у 1896 і 1898 гадах — у стэпы Казахстана, ад нізоўяў ракі Урал і басейна ракі Ілек да Курганскай акругі Сібіры[5][7]. У 1893 годзе здаў магістарскія экзамены і ў лютым[5] 1898 года абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «К морфологии скелета птиц. Череп Tinnunculus»[5][7]. Пасля абароны дысертацыі П. П. Сушкін быў абраны прафесарам Вышэйшых жаночых курсаў у Маскве і прыват-дацэнтам Маскоўскага ўніверсітэта. У 1897—1901 гадах займаў пасаду лабаранта пры кафедры параўнальнай анатоміі і кіраваў практыкумам па курсу М. М. Мензбіра[5], у 1899—1900 гадах працаваў за мяжой у навуковых цэнтрах Германіі, Францыі, Англіі, Італіі, Бельгіі[5][7][8]. У 1902 годзе П. П. Сушкін апублікаваў сваю працу (якую абараніў як доктарскую дысертацыю) «К морфологии скелета птиц: 1. Сравнительная остеология дневных хищных птиц и вопросы классификации. 2. Сокола и их ближайшие родственники». Разам з А. Ф. Котсам здзейсніў экспедыцыю ў вярхоўі Енісея, у 1904 годзе на Тарбагатай і ў Зайсанскую катлавіну. На працягу 12 гадоў займаўся вывучэннем арнітафаўны Мінусінскага стэпу, Заходняга Саяна, Алтая, паўпустынь Тувы (Танну-Урянхай), паўночна-заходніх раёнаў Манголіі, займаўся марфалагічнымі даследаваннямі. У 1906 годзе здейсніў паездку на Віла-Франкскую біялагічную станцыю, дзе знаёміўся з марской фаўнай і метадамі збору і фіксацыі жывёл[5].

У 1909 (1910[4][6][9]) годзе П. П. Сушкін быў абраны прафесарам Харкаўскага універсітэта. Чытаў курс параўнальнай анатоміі пазваночных для другога курса і арганізаваў практыкум на другім і трэцім курсах[5]. У 1912 і 1914 годзе ён здзяйсняе экспедыцыі на Алтай, адначасова даследуе бліжэйшыя да Алтая паўночна-заходнія раёны Манголіі. У 1913 годзе робіць паездку ў Закаўказзе.

У 1918 годзе П. П. Сушкіна абіраюць ганаровым членам Амерыканскага арніталагічнага саюза[5].

Неўзабаве вучоны пераязджае ў Петраград і з 1921 года загадвае арніталагічным аддзяленнем Заалагічнага музея Акадэміі навук СССР, а з канца 1924 года працуе і захавальнікам і загадчыкам Паўночна-Дзвінкай галерэі Геалагічнага музея. З 1919—1920 гадах П. П. Сушкін прафесар Таўрычаскага ўніверсітэта ў горадзе Сімферопаль. Адначасова працуе ў Сімферопальскім натуральна-гістарычным музеі.

У 1925 годзе П. П. Сушкін быў абраны сапраўдным членам Акадэміі навук СССР, у 1927 годзе — акадэмікам-сакратаром Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН ССР. З 1925 года намеснік старшыні мангольскай і чацвярцічнай камісіі АН СССР. У 1926 годзе знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Даніі (для ўдзелу ў Міжнародным арніталагічным кангрэсе), таксама ў Швецыі і Нарвегіі. Займаў пасаду старшыні камісіі па паўночнадзвінскіх раскопках. У 1927 годзе прымаў удзел у Х Міжнародным экалагічным кангрэсе ў Будапешце.

Памёр Пётр Пятровіч Сушкін 17 верасня 1928 года ў Кіславодску. Пахаваны ў на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

П. П. Сушкін з’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых прац па арніталогіі, зоагеаграфіі, палеанталогіі і параўнальнай анатоміі пазваночных. Дэталёва распрацаваў сістэматыку драпежных птушак і птушакт сямейства Уюрковыя (Fringillidae). Галоўнай працай вучонага стала двухтомная манаграфія «Птицы советского Алтая и прилежащих частей Северо-Западной Монголии», апублікаваная ўжо пасля яго смерці[7].

Сярод апублікаванага:

  • К морфологии скелета птиц, ч. 1 // Учёные записки Моск. ун-та. Отд. естеств.-исторический. — 1897. — Вып. 14.
  • К морфологии скелета птиц. Сравнительная остеология дневных хищных птиц (Accipitres) и вопросы классификации, ч. 1—2 // Учёные записки Моск. ун-та. Отд. естеств.-исторический. — 1902. — Вып. 17.
  • Птицы Средней Киргизской степи (Тургайская область и восточная часть Уральской). — Москва, 1908.
  • Эволюция наземных позвоночных и роль геологических изменений климата // «Природа». — 1922. — С. 3—31.
  • Зоологические области Средней Сибири и ближайших частей нагорной Азии и опыт истории современной фауны палеарктической Азии // Бюл. МОИП. Отд. биол.. — 1925. — Т. 34. — С. 7—86.
  • Высокогорные области земного шара и вопрос о родине первобытного человека // «Природа». — 1928. — № 3. — С. 250—279.
  • Птицы Советского Алтая и прилежащих частей Северо-Западной Монголии. Т. 1—2. — Москва-Ленинград, 1938.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. а б в г д е ё https://isaran.ru/?q=ru/person&guid=A9A8CB49-0878-181D-D2FC-EFBAF11AFCB5
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 300. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  4. а б в БелЭн 2002.
  5. а б в г д е ё ж з і к Сушкин Пётр Петрович // Архивы РАН (руск.)
  6. а б ВСЭ 1969—1978.
  7. а б в г д е Ильичёв В. Д. П. П. Сушкин (1868—1928) // Биология, № 29/2004 (руск.)
  8. Дементьев Г. П. Пётр Петрович Сушкин (1868—1928) // Русский орнитологический журнал, 2012, Том 21, Экспресс-выпуск 787: 2017—2024 (руск.)
  9. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]