Анунд Якаб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Анунд Якаб
шведск.: Anund Jakob
Mynt präglat av Anund Jakob Jonsson, Nordisk familjebok.png
Манета Анунда Якаба, адчаканеная ў Сігтуне.
кароль Швецыі
1022 — 1050
Папярэднік: Олаф Шатконунг
Пераемнік: Эмунд Стары
 
Нараджэнне: 25 ліпеня 1007({{padleft:1007|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:25|2|0}})
Смерць: 1050 [1]
Род: Дом Мунсё
Бацька: Олаф Шатконунг
Маці: Астрыд Мекленбургская
Дзеці: няма

Анунд Якаб, або Анунд Вугляпал (шведск.: Anund Jakob; 25 ліпеня 10071050) — кароль Швецыі (10221050), сын Олафа Шатконунга і Астрыд.

Вядома, што сын Олафа Шатконунга быў хрышчоны пры нараджэнні і атрымаў хрысціянскае імя Якаб у гонар Святога Якава. У 1019 годзе, калі бонды паднялі мяцеж супраць караля Олафа, на тынгу ва Упсале Якаб быў абвешчаны конунгам. Аднак у сувязі з тым, што пераважная большасць насельніцтва Швецыі былі язычнікамі, Якаба прымусілі прыняць старажытнашведскае дынастычнае імя Анунд. Уступіўшы ў перамовы з бацькам, Анунд Якаб падзяліў з ім каралеўскую ўладу. Пасля смерці Олафа Шатконунга ў 1022 годзе Анунд стаў аднаасобным кіраўніком Швецыі.

У тым жа годзе кароль Нарвегіі Олаф II заключылі з Анундам Якабам ваенны саюз, накіраваны супраць караля Англіі і Даніі Кнуда I Вялікага. У 1026 годзе, скарыстаўшыся адсутнасцю караля Кнуда ў Даніі, нарвежскі кароль атакаваў і разарыў узбярэжжа Зеландыі, а войска Анунда ўварвалася ў Сконэ. У гэты ж час у Даніі рэгент ярл Ульф паспрабаваў пасадзіць на прастол Хардэкнуда — малалетняга сына Кнуда Вялікага. Сабраўшы велізарную армію, Кнуд неадкладна вярнуўся ў Данію. Падчас бітвы пры Хельгэ Кнуду ўдалося прымусіць нарвежска-шведскі флот да ўцёкаў. Ярл Ульф па загадзе Кнуда быў забіты. Яго сын Свен бег і паступіў на службу да Анунда Якаба. У 1028 годзе кароль Даніі падпарадкаваў сабе Нарвегію і цэнтральныя раёны Швецыі. Аднак неўзабаве Анунду Якабу ўдалося вярнуць кантроль над сваімі правінцыямі. Вядома, што з 1030 года ў Сігтуне, найбуйнейшым шведскім гандлёвым цэнтры, пачынаецца чаканка манет Анунда Якаба.

Пасля захопу Кнудам Магутным Нарвегіі кароль Олаф II адпраўляецца ў выгнанне ў Гардарыкі да Яраслава Мудрага. Жонка Олафа Астрыд, якая прыходзіцца Анунду зводнай сястрой, і іх дачка Ульвхільд знайшлі прытулак пры двары шведскага караля. У 1030 годзе кароль Олаф прадпрымае спробу вярнуць сабе нарвежскі прастол. Прыбыўшы з Русі ў Швецыю, Олаф звяртаецца да Анунда за дапамогай. Не жадаючы ўступаць у новы канфлікт з Кнудам Магутным, Анунд тым не менш даў Олафу 400 сваіх дружыннікаў і дазволіў набраць у Швецыі войска. Выступіўшы ў паход, Олаф пацярпеў паражэнне ў бітве пры Стыкластадзіры і загінуў. Пасля смерці Олаф быў прызнаны святым. Яго жонка Астрыд выйшла замуж за Анунда Якаба, свайго зводнага брата. Калі ў 1035 годзе, сын Олафа Святога - Магнус быў запрошаны на трон нарвежскай знаццю, Анунд Якаб падтрымаў яго і дапамог набраць войска. Аднак, калі кароль Нарвегіі Магнус у 1042 годзе стаў яшчэ каралём Даніі, Анунд аказвае дапамогу прэтэндэнту на дацкі прастол Свену Эстрыдсену.

Ва ўнутранай палітыцы Анунд Якаб праводзіў цвёрдую лінію па насаджэнні хрысціянства і ўмацаванні каралеўскай улады ў Швецыі. Нязгодныя або ліквідаваліся фізічна, або выганяліся з краіны. Іх маёмасць спальвалася дашчэнту, за што Анунду далі мянушку Вугляпал.[2] Дата смерці Анунда Якаба невядомая, аднак, паводле хронік, пасля 1050 года каралём Швецыі ўжо быў яго брат Эмунд.

Зноскі

  1. Bengt Liljegren, "Rulers of Sweden", Historiska Media, 2004 (translated by Adam Williams), стр.14 ISBN 91-8505763-0
  2. Три вестъётские хроники: Христианские короли Швеции

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Олаф Шатконунг
Кароль Швецыі
1019—1050
Пераемнік:
Эмунд Стары