Сон лугавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сон лугавы
Pulsatilla pratensis subsp nigricans.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulsatilla pratensis (L.) Mill.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   445229
EOL   5529116
GRIN   t:105320
IPNI   712035-1
TPL   kew-2544208

Сон лугавы (Pulsatilla pratensis) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Сон сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Anemone pratensis Sturm41.jpg
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
2 — Pulsatilla pratensis

Шматгадовая густаапушаная травяністая расліна вышынёй 7-40 см. Карэнішча магутнае, большай часткай вертыкальнае, цёмна-карычневае, адна- або шматгаловае.

Сцябло прамое, густа мякка-валасістае.

Каранёвае лісце на хвосціках, касматых ад густых белых валасінак, у абрысе шырока-яйкападобнае, двойчы-, тройчыперыстапёрыста-рассечанае з двойчы пёрыста-паасобнымі сегментамі, з вузка-лінейнымі завостранымі дзелькамі 1-3 мм шырынёй, касмата-валасістае (галоўным чынам знізу), з'яўляецца адначасова з кветкамі або пасля цвіцення, не зімуе.

Парасткі вышынёй 10—50 см, у час цвіцення на верхавінцы паніклыя, з пладамі моцна падоўжаныя і прамастойныя.

Кветкі буйныя (дыяметр 2-4 см) адзінкавыя званочкавыя, паніклыя, афарбаваныя ў розныя адценні фіялетавага колеру; лісцікі калякветніка звонку густаапушаныя, даўжынёй да 3 см і шырынёй 1 см, на верхавінцы адагнутыя.

Цвіце ў красавіку-маі. Плоданасіць ў чэрвені. Размнажаецца насеннем. Плод — шматарэшак.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, паўночных раёнах Балканскага паўвострава. Месцы росту: сасновыя лішайнікавыя, верасковыя, імшыстыя лясы і сасновае драбналессе з разрэджаным наглебавым покрывам, радзей трапляецца на дзюнах. Расце паасобнымі экземплярамі або невялікімі, часам даволі шматлікімі групамі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная і лекавая расліна. Адрозніваецца моцнай унутрывідавой зменлівасцю.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)