Станіслаў Вайцяхоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Вайцяхоўскі
польск.: Stanisław Wojciechowski
прэзідэнт Польшчы
22 снежня 1922 — 14 мая 1926
Папярэднік Габрыэль Нарутовіч
Пераемнік Ігнацы Масціцкі

Нараджэнне 15 сакавіка 1869(1869-03-15)[1][2][…]
Смерць 9 красавіка 1953(1953-04-09)[4][1][…] (84 гады)
Месца пахавання
Жонка Марыя Вайцяхоўская[d]
Дзеці Сафія Вайцяхоўская-Грабская[d] і Эдмунд Вайцяхоўскі[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць матэматык, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[5] і кааператыўны рух[d][5]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Вайцяхоўскі (польск.: Stanisław Wojciechowski; 15 сакавіка 1869 — 9 красавіка 1953) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Польшчы ў 19221926 гадах.

Нарадзіўся 15 сакавіка 1869 года ў горадзе Каліш у шляхецкай сям’і. У 1888—1891 гадах вывучаў матэматыку і фізіку ў Варшаўскім універсітэце. Ва ўніверсітэце быў членам дзвюх падпольных арганізацый — Саюзу польскай моладзі і Саюзу рабочых. У 1891 годзе арыштаваны за ўдзел у польскім сацыялістычным руху, які выступаў за незалежнасць Польшчы. Пасля вызвалення пераязджае ў Парыж. У 1892 годзе ўдзельнічае ў стварэнні Польскай сацыялістычнай партыі, дзе ён пазнаёміўся і пасябраваў з Юзафам Пілсудскім. Заўсёды выступаў супраць тэрору як палітычнага інструмента. У 1895 годзе арыштаваны і высланы з Францыі, і да 1899 знаходзіўся ў Францыі нелегальна. У 1899 годзе перабіраецца ў Лондан, дзе вывучае прафсаюзны рух. У 1906 годзе вяртаецца ў Польшчу, выходзіць з шэрагаў Польскай сацыялістычнай партыі і працуе над стварэннем польскіх прафсаюзаў.

Падчас Першай сусветнай вайны Вайцяхоўскі, які лічыў, што Германія ўяўляе цяпер большую пагрозу для Польшчы, перабіраецца ў Маскву, дзе абіраецца старшынёй Рады Аб’яднання польскіх партый. У 1918 годзе дапамагае стварыць Польскае войска, аднак пад пагрозай арышту пакідае Маскву. З 1919 па 1920 год працуе міністрам унутраных спраў у трох розных урадах Польшчы. У гэты ж час удзельнічае ў распрацоўцы канстытуцыі Польшчы. У 1922 годзе абіраецца ў Сейм ад Польскай сялянскай партыі «Пяст».

20 снежня 1922 года быў абраны Прэзідэнтам Польшчы пасля забойства Габрыэля Нарутовіча. На гэтай пасадзе пасадзе знаходзіцца з 22 снежня 1922 года да 14 мая 1926 года. У 1926 годзе падчас Майскага перавароту ўзброеным шляхам быў адхілены ад улады сваім старым сябрам Пілсудскім. Пасля гэтага жыў прыватным жыццём і памёр у Галомбках каля Варшавы ў 1953 годзе ва ўзросце 84 гадоў.

Зноскі

  1. а б Stanislaw Wojciechowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanisław Wojciechowski // Roglo — 1997. — 9000000 экз.
  3. Войцеховский Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Войцеховский Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.