Уладзіслаў Рачкевіч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Уладзіслаў Рачкевіч | ||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 30 верасня 1939 — 6 чэрвеня 1947 | ||
| Прэзідэнт: | прэзідэнт у лонданскай эміграцыі | |
| Папярэднік: | Ігнацы Масціцкі (у краіне) | |
| Пераемнік: | Аўгуст Залескі (у эміграцыі) | |
|
||
| 9 снежня 1930 — 3 кастрычніка 1935 | ||
| Папярэднік: | Юліян Шыманскі | |
| Пераемнік: | Аляксандр Прыстар | |
|
||
| 28 чэрвеня 1921 — 13 верасня 1921 | ||
| Папярэднік: | Леапольд Скульскі | |
| Пераемнік: | Станіслаў Даўнаровіч | |
|
||
| 15 чэрвеня 1925 — 5 мая 1926 | ||
| Папярэднік: | Кірыл Ратайскі | |
| Пераемнік: | Стэфан Смольскі | |
|
||
| 13 кастрычніка 1935 — 15 мая 1936 | ||
| Папярэднік: | Марыян Зындрам-Касцялкоўскі | |
| Пераемнік: | Феліцыян Савой-Складкоўскі | |
| Партыя: | Беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам | |
| Веравызнанне: | каталік | |
| Нараджэнне: | 28 студзеня 1885 Кутаісі, Грузія |
|
| Смерць: | 6 чэрвеня 1947 (62 года) Ратын, Уэльс |
|
Уладзіслаў Рачкевіч (польск.: Władysław Raczkiewicz; 28 студзеня 1885, Кутаісі, Грузія — 6 чэрвеня 1947, Ратын, Уэльс) — польскі дзяржаўны дзяяч. Прэзідэнт Польшчы ў эміграцыі.
У 1917 годзе — старшыня Галоўнага польскага вайсковага камітэта. У 1921, 1925—1926, 1935—1936 — міністр унутраных спраў Польшчы. У 1921—1925 — навагрудскі ваявода, у 1926—1930 — віленскі ваявода. У 1930—1935 — маршалак польскага сойма ІІІ склікання (1930—1935). У 1939—1945 — прэзідэнт Польшчы ў лонданскай эміграцыі.
Цікавыя факты [правіць]
- аддаў загад у снежні 1919 арыштаваць найбольш актыўных беларусаў-раскольнікаў БНР — Язэпа Мамоньку, Палуту Бадунову, Н. Козіча, Вацлава Ластоўскага.
- 18 чэрвеня 1925 з Рачкевічам, тады міністрам ўнутраных спраў сустракаліся прадстаўнікі Часовай Беларускай Рады — Аляксей Кабычкін, Арсень Паўлюкевіч і Антон Пінчук-Пінкевіч. Дэлегаты выказалі надзею на нармалізацыю цяжкой і заблытанай сітуацыі на Крэсах[1].

