Лех Валенса
Лех Вале́нса (польск.: Lech Wałęsa, 29 верасня 1943) — польскі палітычны дзеяч.
Біяграфія [правіць]
Працаваў электрыкам у Гданьску. У 1980 стварыў непадкантрольны дзяржаве прафсоюз «Салідарнасць». У канцы 1981 рэжым генерала Ярузельскага абвясціў «Салідарнасць» па-за законам, і Валенса быў зняволены ў турму амаль на год. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1983) за дзейнасць у падтрымку правоў працоўных. Валенса адыграў галоўную ролю ў перамовах з урадам у 1988 і 1989 г., вынікам якіх стала легалізаванне «Салідарнасці» і іншых прафзвязаў.
У 1990 Лех Валенса быў абраны прэзідэнтам Польшчы. Перад ім стаялі цяжкія праблемы палітычнай нестабільнасці і пераходу Польшчы да вольнай рынкавай эканомікі. У 1995 Лех Валенса прайграў наступныя прэзідэнцкія выбары. Удзельнічае ў міжнародным палітычным жыцці.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1976—2000 |
Бэці Уільямс / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная Амністыя (1977) • Анвар Садат / Менахем Бегін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Перэс Эсківель (1980) • УВКААНСБ (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валенса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • УСПЯВ (1985) • Элі Візель (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Далай-лама (1989) • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (1990) • Аун Сан Су Чжы (1991) • Рыгаберта Менчу (1992) • Нельсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Перэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуошскія канферэнцыі / Джозеф Ротблат (1995) • Карлуш Белу / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРСПМ / Джодзі Уільямс (1997) • Джон Х'юм / Дэвід Трымбл (1998) • Урачы без межаў (1999) • Кім Дэ Джун (2000) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
