Фрэнсіс Бэкан
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фрэнсіс БЭКАН (англ.: Francis Bacon; 22 студзеня 1561 — 9 красавіка 1626) — англійскі філосаф, гісторык, палітычны дзеяч, заснавальнік эмпірызму. У 1584 быў абраны ў парламент. З 1617 лорд-захавальнік друку, затым — лорд-канцлер; барон Веруламскі і віконт Сент-Олбанскі. У 1621 прыцягнуты да суда па абвінавачанні ў хабарніцтве, асуджаны і адхілены ад усіх пасад. У далейшым быў памілаваны каралём, але не вярнуўся на дзяржаўную службу і апошнія гады жыцця прысвяціў навуковай і літаратурнай працы.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
- Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва; Тверь, 2006.
