З пляцоўкі Вікіпедыя.
Шэры журавель[1] (Grus grus) — буйныя птушкі, якія жывуць у Еўропе і Азіі; трэці па колькасці від жураўлёў.
Буйная птушка, вышыня каля 115 см, размах крылаў 180—200 см; вага самца 5.1-6 кг, самкі 4.5-5.9 кг. Апярэнне большай часткі цела сінявата-шэрае, што дазваляе птушцы хавацца ад ворагаў сярод лясістай мясцовасці. Спіна і гузка крыху цямнейшыя, а крылы і чэрава больш светлыя. Заканчэння крылаў чорныя. Пярэдняя частка галавы, падбародак, верхняя частка шыі і уздзечка чорныя альбо цёмна-шэрыя. Патыліца сінявата-шэрая. Па баках галавы маецца белая шырокая паласа, якая пачынаюцца пад вачыма і далей адыходзячым ўніз уздоўж шыі. На макаўцы пёры амаль адсутнічаюць, а ўчастак голай скуры выглядае чырвонай шапачкай. Дзюба светлая. Ногі чорныя. У маладых жураўлёў пёры на галаве і шыі шэрыя з рудымі канчаткамі.
Распаўсюджанне [правіць]
Шэры журавель на памятнай манеце
НБРБ
Гнездавы арэал займае большую частку лесатундравай, лясной і лесастэпавай зон Еўразіі і далёка выходзіць у стэпы і паўпустыні на сваёй паўднёвай мяжы ў Казахстане. Месцы пражывання: вярховыя і нізінныя балоты, поймы рэк, вельмі рэдка сельскагаспадарчыя ўгоддзі.
Біялагічныя асаблівасці [правіць]
Пералётныя птушкі. У Беларусь прылятаюць часцей за ўсё ў сярэдзіне красавіка. У гэты перыяд адбываюцца шлюбныя гульні (жураўліныя танцы) і птушкі займаюць гнездавыя ўчасткі. Аб наяўнасці птушак у пэўнай мясцовасці можна меркаваць па далёка чутных трубных крыках жураўлёў. Гнёзды будуе на махавых купінах, на ўзвышэннях сярод трысняговых зараснікаў, на багнах, часам паблізу ад гнёздаў іншых буйных птушак, напрыклад змеяеда і выкарыстоўвае па некалькі гадоў запар. Гнёзды — пляцоўкі дыяметрам 70-100 см, складзеныя з сухіх галінак сасны, бярозы, вольхі, вярбы, багуну, асакі, трыснягу, падвею. Вышыня гнязда 9-50 см, дыяметр латака каля 70 см. У кладцы 2-3 яйкі. У канцы ліпеня маладыя жураўлі ўжо лётаюць. У другой палове жніўня жураўлі мясцовай папуляцыі збіраюцца ў чароды ў пастаянных месцах адпачынку і кармлення.
Зноскі
- ↑ Напісанне Шэры журавель ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.451
- ↑ Запісані 17 кастрычніка 2011 года ў ЦЛДПБЗ(руск.) бел.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5