Эдвард Джэймс Корбет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвард Джэймс Корбет
Edward James Corbett
Corbett4.jpg
Дата нараджэння: 25 ліпеня 1875
Месца нараджэння: Наініталь, Індыя
Дата смерці: 19 красавіка 1955
(80 гадоў)
Месца смерці: Ньеры, Кенія
Падданства: Вялікабрытанія
Род дзейнасці: паляўнічы
Лагатып ВікіСховішча Эдвард Джэймс Корбет на Вікісховішчы

Э́двард Джэ́ймс Ко́рбет (англ.: Edward James Corbett) або папросту Джым Ко́рбет (англ.: Jim Corbett; 25 ліпеня 1875 - 19 красавіка 1955 гг.) — брытанскі паляўнічы, пісьменнік і натураліст, арганізатар аховы драпежных жывёлін.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдвард Джэймс Корбет нарадзіўся ў горадзе Наініталь на поўначы Індыі ў сям'і паштовага службоўца. Яго бацька Вільям Крыстафер Корбет памёр, калі Джыму было толькі 4 гады. Маці Мэры Джэйн Корбет была вымушана самастойна гадаваць 13 дзяцей. Ужо ў дзяцінстве Джым рыхтаваўся да таго, каб стаць знакамітым паляўнічым, вывучаў лес, знаёміўся з раслінамі і жывёламі. У 19 гадоў Джым скончыў школу і перайшоў на працу на чыгунку. Пазней працаваў як журналіст і грамадскі дзеяч. Удзельнічаў у Першай і Другой Сусветных войнах.

Большую частку жыцця правёў у Наініталі. У 1947 г. перасяліўся ў Кенію, дзе займаўся пісьменніцкай і дабрачыннай дзейнасцю. Памёр 19 красавіка 1955 г. у Ньеры.

Паляўнічы[правіць | правіць зыходнік]

Праславіўся як паляўнічы на леапардаў і тыграў-людаедаў. У 1907 г. забіў тыгра, якога ў Кумаоне абвінавачвалі ў 436 задакументаваных чалавечых смерцях. Да 1938 г. знішчыў 33 тыгры і некалькі леапардаў.

Літаратурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Джым Корбет апублікаваў некалькі дакументальных і мастацкіх літаратурных прац:

  • Jungle Stories. Privately Published 1935
  • Man-Eaters of Kumaon. Oxford University Press, Bombay 1944
  • The Man-eating Leopard of Rudraprayag. Oxford University Press, 1947
  • My India. Oxford University Press, 1952
  • Jungle Lore. Oxford University Press, 1953
  • The Temple Tiger and more man-eaters of Kumaon. Oxford University Press, 1954
  • Tree Tops. Oxford University Press, 1955

Найбольшым поспехам карысталася яго кніга "Людаеды Кумаона" (Man-Eaters of Kumaon). Яна стала асновай для аднайменнага галівудскага фільма, знятага ў 1948 г.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля I Сусветнай вайны Джым Корбет купіў фотакамеру і заняўся здымкамі дзікай прыроды. Асаблівую сенсацыю выклікалі яго рэпартажы аб жыцці драпежнікаў, якія звычайна вялі схаваны ад чалавека лад жыцця. У 1930-ых гг. Корбет пачаў чытанне лекцый аб прыродзе Індыі, захаванні яе асаблівай фаўны. Па яго ініцыятыве былі створаны два грамадскіх аб'яднання, якія займаліся пошукам сродкаў для арганізацыі аховы прыроды. У Кеніі распрацаваў сістэму мер абароны карэнных жыхароў і хатняй жывёлы ад драпежнікаў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Джыма Корбета быў названы адзін з найстарэйшых азіяцкіх нацыянальных паркаў, створаных на тэрыторыі сучаснага Утаракханда. У Каладхунгі (прыгарад Наініталя) дзейнічае музей Джыма Корбета.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]