Эдвін Матысан Макмілан
Эдвін Матысан Макмі́лан (англ.: Edwin Mattison McMillan, 18 верасня 1907 года, Рэдонда-Біч, ЗША — 7 верасня 1991 года, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951 годзе разам з Гленам Сібаргам за стварэнне першых трансуранавых элементаў.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Скончыў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (1928). У 1933-1973 гадах у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (з 1946 года прафесар), адначасова ў Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (у 1958-1971 гадах дырэктар).
Аўтар навуковых прац па ядзернай фізіцы і тэхніцы паскарэння элементарных часціц. Адкрыў першы штучны трансуранавы элемент - нептуній (1940; разам з Ф.Эйблсанам) і плутоній (1940; разам з Г.Т.Сібаргам). Прапанаваў прынцып аўтафазіроўкі (1945) і пабудаваў электронны сінхратрон на 330 МэВ (1947).
Член Нацыянальнай АН ЗША (1947).
У 1963 годзе атрымаў спецыяльную ўзнагароду за даследаванні ў галіне мірнага прымянення атамнай энергіі.
Публікацыі [правіць]
- McMillan, E. M.«Focusing in Linear Accelerators», August 24, 1950.
- McMillan, E. M.«A Thick Target for Synchrotrons and Betatrons», September 19, 1950.
- McMillan, E. M.«The Transuranium Elements: Early History (Nobel Lecture)», December 12, 1951.
- McMillan, E. M.«Notes on Quadrupole Focusing», February 9, 1956.
- McMillan, E. M.«Some Thoughts on Stability in Nonlinear Periodic Focusing Systems», September 5, 1967.
- McMillan, E. M.«Some Thoughts on Stability in Nonlinear Periodic Focusing Systems [Addendum]», March 29, 1968.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін - Малаіта / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.
Спасылкі [правіць]
- Нобелеўская лекцыя «Ранняя гісторыя трансуранавых элементаў» (англ.)
- Апісанне першага ядзернага выбуху, зробленага Макміланам (руск.)
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951—1975 гадах | |
|---|---|
|
Эдвін Макмілан / Глен Сібарг (1951) • Арчэр Марцін / Рычард Сінг (1952) • Герман Штаўдынгер (1953) • Лайнус Полінг (1954) • Вінсент дзю Віньё (1955) • Сірыл Хіншэлвуд / Мікалай Сямёнаў (1956) • Александэр Тод (1957) • Фрэдэрык Сенгер (1958) • Яраслаў Гейраўскі (1959) • Уілард Лібі (1960) • Мелвін Калвін (1961) • Макс Перуц / Джон Кендру (1962) • Карл Цыглер / Джуліо Ната (1963) • Дораці Ходжкін (1964) • Роберт Вудварт (1965) • Роберт Малікен (1966) • Манфрэд Эйген / Рональд Норыш / Джордж Портэр (1967) • Ларс Онсагер (1968) • Дэрэк Бартан / Од Хасель (1969) • Луіс Лелуар (1970) • Герхард Герцберг (1971) • Крысціян Анфінсен / Станфард Мур / Уільям Стайн (1972) • Эрнст Фішэр / Джэфры Уілкінсан (1973) • Пол Флоры (1974) • Джон Корнфарт / Уладзімір Прэлаг (1975) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |