Ян Шымкавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ян Шымковіч)
Ян Шымкавіч
пісар вялікі літоўскі
1554 — 1569
Пераемнік Андрэй Іванавіч Абрынскі[d]

Смерць 1569[1][2]
Род Шымкавічы[d]
Бацька Шымка Мацкавіч[3]
Маці Соф’я Паўлаўна[d][3]
Жонка Аляксандра з Вішнявецкіх[4]

Ян Шымкавіч (? — 1569) — маршалак гаспадарскі, вялікі пісар літоўскі. Дзяржаўца каняўскі, староста тыкоцінскі.[5]

Сын віленскага цівуна і гараднічага Шымкі Мацкавіча. З дзіцячых гадоў служыў пры двары Жыгімонта Аўгуста, што спрыяла кар’ернаму росту. Удзельнік палітычных падзей, сярод іншага, сустракаў маскоўскія пасольствы ў 1555 і 1567 гадах, быў сярод паслоў у Маскву ў 1556, 1561 гадах.[5]

Па канчатковым падзеле бацькоўскай спадчыны ў 1556 годзе, Ян атрымаў Мажэйкава[6]. Таксама ён у 1558 годзе купіў у Міхайлы Кузьміча Лецкага дворац Абрамоўскі Грынішкі (Васілішскі павет)[5], раней маёнтак быў застаўлены Лецкім яшчэ Шымку Мацкавічу, таму Ян толькі даплаціў 70 коп грошаў, Грынішкі знаходзіўся каля Забалоцця, аднаго з родавых маёнткаў Шымкавічаў, то гэта было ўдалы набытак[7]. Атрымаў Вялікае Мажэйкава ад Марыны Львоўны, спадчынніцы князя Васіля Палубінскага[7].

Узяў шлюб з княжной Аляксандрай Іванаўнай Вішнявецкай. Пасля шлюбу яна падарыла мужу пасаг і вена (1555). Ён запісаў жонцы 1 500 коп літоўскіх грошаў пажыццёва на маёнтках Гарадное і Казакоўшчына (Лідскі павет) у 1567 годзе.[7]

Пасля смерці Яна Шымкавіча Аляксандра выйшла замуж за Мікалая Радзівіла і запісала яму грошы ад першага мужа. Сваім тастаментам яна прызначыла другому мужу маёмасць, якую атрымала ад Яна ў пажыццёвае карыстанне (1573). Філіп Шымкавіч выкупіў маёмасць за 2 000 коп. Дзяцей не было ў Аляксандры ў абодвух шлюбах. Спадчына па Яне была падзелена паміж братамі. Пляменнік -- Фёдар Іванавіч Скленскі, адмовіўся ад правоў на Забалоцце і Мажэйкава на карысць дзядзькаў Філіпа і Калістрата пасля выплаты яму 1 060 коп літоўскіх грошаў у 1570 годзе. Акрамя таго, яму было запісана Філіпам 1 200 коп на палове маёнткаў Гарадное і Казакоўшчына. Пасля кампенсацыі Фёдар адмовіўся ад прэтэнзій на спадчыну па дзядзьках (1580).[7]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — вып. 49. — С. 242. — ISSN 1232-7468
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 176, 269–270.
  3. а б Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — вып. 49. — С. 239. — ISSN 1232-7468
  4. Сліж Н. З дакументальнай спадчыны сям’і віленскага цівуна Шымка Мацковіча і Зафеі Паўлаўны: ад сямейных адносін да гісторыі дома Багдана Онкавіча ў Вільні // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2018. — вып. 49. — С. 243. — ISSN 1232-7468
  5. а б в Сліж 2018, с. 242.
  6. Сліж 2018, с. 241.
  7. а б в г Сліж 2018, с. 243.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]