Усходняе партнёрства: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
|||
Радок 77: | Радок 77: | ||
31 студзеня 2016 г. міністр замежных спраў Польшчы [[Вітольд Вашчыкоўскі]] заявіў, што праграма «Усходняе партнёрства» не заслугоўвае высокай ацэнкі і пацярпела фіяска, бо не давала краінам-членам «Усходняга партнёрства» перспектывы членства ў Еврапейскім саюзе, а толькі статус буфернай зоны паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам<ref>[http://analitikaua.net/2016/vitold-vashhikovskiy-vostochnoe-partnerstvo-poterpela-fiasko/ Витольд Ващиковский: «Восточное партнерство» потерпела фиаско]</ref>. Вашчыкоўскі адзначыў, што «перакананне, што добрую ўсходнюю палітыку можна весці праз [[ЕС]], з'яўляецца міфам»<ref>[http://analitikaua.net/2016/vitold-vashhikovskiy-vostochnoe-partnerstvo-poterpela-fiasko/ Витольд Ващиковский: «Восточное партнерство» потерпела фиаско]</ref>. |
31 студзеня 2016 г. міністр замежных спраў Польшчы [[Вітольд Вашчыкоўскі]] заявіў, што праграма «Усходняе партнёрства» не заслугоўвае высокай ацэнкі і пацярпела фіяска, бо не давала краінам-членам «Усходняга партнёрства» перспектывы членства ў Еврапейскім саюзе, а толькі статус буфернай зоны паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам<ref>[http://analitikaua.net/2016/vitold-vashhikovskiy-vostochnoe-partnerstvo-poterpela-fiasko/ Витольд Ващиковский: «Восточное партнерство» потерпела фиаско]</ref>. Вашчыкоўскі адзначыў, што «перакананне, што добрую ўсходнюю палітыку можна весці праз [[ЕС]], з'яўляецца міфам»<ref>[http://analitikaua.net/2016/vitold-vashhikovskiy-vostochnoe-partnerstvo-poterpela-fiasko/ Витольд Ващиковский: «Восточное партнерство» потерпела фиаско]</ref>. |
||
[[Вольфганг Бюхеле]], генеральны дырэктар хімічнага канцэрна [[The Linde Group|«Dax Group Linde»]] ([[Германія]]) і адначасова новы кіраўнік «Усходняга камітэта нямецкай эканомікі» (Ost-Ausschuss, Ост-камітэт), [[9 чэрвеня]] [[2016]] г. заявіў, што завышаныя чаканні постсавецкіх краін ад Асацыяцыі з ЕС з'яўляюцца «палітычнымі пралікамі» праграмы «Усходняга партнёрства»<ref>[http://eadaily.com/ru/news/2016/06/15/germaniya-ukraina-rossiya-situaciya-pered-peterburgskim-ekonomicheskim-forumom Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом] // eadaily.com</ref>. Бюхеле канстатаваў, што з моманту старту сваіх пагадненняў з [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] ні адна з трох краін Еўраасацыяцыі ([[Грузія]], [[Малдова]] і [[Украіна]]) не змагла павялічыць свой экспарт на рынак ЕС, а сама арыентацыя гэтых краін на еўраінтэграцыю мала што дае ў эканамічным плане, калі гэтыя краіны (Грузія, Малдова і Украіна) адначасова губляюць свае пазіцыі на еўразійскіх рынках (і, у першую чаргу, на рынку Расіі). Так, па словах Бюхеле, Украіна з дапамогай эканамічнай асацыяцыі з ЕС не змагла кампенсаваць свае страты ад закрыцця рынку [[Расія|Расіі]] для ўкраінскіх тавараў у 2014—2015 гг.: нягледзячы на атрыманыя прэферэнцыі, экспарт Украіны ў краіны ЕС у 2015 г. скараціўся на 7%, а яе агульны тавараабарот з ЕС паменшыўся з 38 млрд [[еўра]] у 2013 г. да 26 млрд. еўра ў 2015 г. Бюхеле упэўнены, што для збыту тавараў, якія Украіна вырабляе, яшчэ доўгія гады будзе патрэбны рынак Расіі, паколькі ў ЕС гэтыя тавары не адпавядаюць мясцовым патрабаванням або проста не патрэбныя, бо сваіх тавараў у ЕС у лішку. На думку Вольфганга Бюхеле, эканамічная асацыяцыя з ЕС толькі ў аддаленай перспектыве можа мець станоўчы эфект для Украіны, а ў сённяшніх інтарэсах германскага экспарту і інвестыцый у краіны Усходняй Еўропы — палітычнае замірэнне Расіі і Украіны і аднаўленне эканамічных сувязей паміж імі. Бюхеле выказаў упэўненасць, што для нямецкіх інвестараў геаграфічнае размяшчэнне Украіны будзе цікава тады, калі расійскі рынак для ўкраінскіх тавараў зноў будзе адкрыты, каб германскія інвестыцыі на Украіне змаглі працаваць на збыт украінскіх тавараў на расійскім рынку і рынку краін [[ЕАЭС]]. Бюхеле таксама прапанаваў Расіі аднавіць рэжым свабоднага гандлю для Украіны з яго датацыямі, пакідаючы праблему еўраасацыяцыі Украіны з ЕС за рамкамі праблемы<ref>[http://eadaily.com/ru/news/2016/06/15/germaniya-ukraina-rossiya-situaciya-pered-peterburgskim-ekonomicheskim-forumom Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом] // eadaily.com</ref>. Падобныя выказванні Вольфганга Бюхеле выклікалі неадкладнае здзіўленне і расчараванне ў пасла Украіны ў Германіі [[Андрэй Яраслававіч Мельнік|Андрэя Мельніка]]: па словах Мельніка, падобная лінія паводзін ЕС адносна Украіны — крывадушнасць і цынізм<ref>[http://eadaily.com/ru/news/2016/06/15/germaniya-ukraina-rossiya-situaciya-pered-peterburgskim-ekonomicheskim-forumom Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом] // eadaily.com</ref>. |
[[Вольфганг Бюхеле]], генеральны дырэктар хімічнага канцэрна [[The Linde Group|«Dax Group Linde»]] ([[Германія]]) і адначасова новы кіраўнік «Усходняга камітэта нямецкай эканомікі» (Ost-Ausschuss, Ост-камітэт), [[9 чэрвеня]] [[2016]] г. заявіў, што завышаныя чаканні постсавецкіх краін ад Асацыяцыі з ЕС з'яўляюцца «палітычнымі пралікамі» праграмы «Усходняга партнёрства»<ref>[http://eadaily.com/ru/news/2016/06/15/germaniya-ukraina-rossiya-situaciya-pered-peterburgskim-ekonomicheskim-forumom Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом] // eadaily.com</ref>. Бюхеле канстатаваў, што з моманту старту сваіх пагадненняў з [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] ні адна з трох краін Еўраасацыяцыі ([[Грузія]], [[Малдова]] і [[Украіна]]) не змагла павялічыць свой экспарт на рынак ЕС, а сама арыентацыя гэтых краін на еўраінтэграцыю мала што дае ў эканамічным плане, калі гэтыя краіны (Грузія, Малдова і Украіна) адначасова губляюць свае пазіцыі на еўразійскіх рынках (і, у першую чаргу, на рынку Расіі). Так, па словах Бюхеле, Украіна з дапамогай эканамічнай асацыяцыі з ЕС не змагла кампенсаваць свае страты ад закрыцця рынку [[Расія|Расіі]] для ўкраінскіх тавараў у 2014—2015 гг.: нягледзячы на атрыманыя прэферэнцыі, экспарт Украіны ў краіны ЕС у 2015 г. скараціўся на 7%, а яе агульны тавараабарот з ЕС паменшыўся з 38 млрд [[еўра]] у 2013 г. да 26 млрд. еўра ў 2015 г. Бюхеле упэўнены, што для збыту тавараў, якія Украіна вырабляе, яшчэ доўгія гады будзе патрэбны рынак Расіі, паколькі ў ЕС гэтыя тавары не адпавядаюць мясцовым патрабаванням або проста не патрэбныя, бо сваіх тавараў у ЕС у лішку. На думку Вольфганга Бюхеле, эканамічная асацыяцыя з ЕС толькі ў аддаленай перспектыве можа мець станоўчы эфект для Украіны, а ў сённяшніх інтарэсах германскага экспарту і інвестыцый у краіны Усходняй Еўропы — палітычнае замірэнне Расіі і Украіны і аднаўленне эканамічных сувязей паміж імі. Бюхеле выказаў упэўненасць, што для нямецкіх інвестараў геаграфічнае размяшчэнне Украіны будзе цікава тады, калі расійскі рынак для ўкраінскіх тавараў зноў будзе адкрыты, каб германскія інвестыцыі на Украіне змаглі працаваць на збыт украінскіх тавараў на расійскім рынку і рынку краін [[ЕАЭС]]. Бюхеле таксама прапанаваў Расіі аднавіць рэжым свабоднага гандлю для Украіны з яго датацыямі, пакідаючы праблему еўраасацыяцыі Украіны з ЕС за рамкамі праблемы<ref>[http://eadaily.com/ru/news/2016/06/15/germaniya-ukraina-rossiya-situaciya-pered-peterburgskim-ekonomicheskim-forumom Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом] // eadaily.com</ref>. Падобныя выказванні Вольфганга Бюхеле выклікалі неадкладнае здзіўленне і расчараванне ў пасла Украіны ў Германіі [[Андрэй Яраслававіч Мельнік|Андрэя Мельніка]]: па словах Мельніка, падобная лінія паводзін ЕС адносна Украіны — крывадушнасць і цынізм<ref>[http://eadaily.com/ru/news/2016/06/15/germaniya-ukraina-rossiya-situaciya-pered-peterburgskim-ekonomicheskim-forumom Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом] // eadaily.com</ref>. Раней, у лютым 2016 г., кіраўнік «Усходняга камітэта нямецкай эканомікі» Вольфганг Бюхеле адзначаў, што ў Беларусі ёсць значны эканамічны патэнцыял (стабільна працуе індустрыяльная база краіны), які разам з выгадным геаграфічным становішчам ў Еўропе можа дапамагчы Беларусі стаць сувязным звяном паміж Еўрапейскім Саюзам і Расіяй, членам Мытнага Саюзу<ref>[https://thinktanks.by/publication/2016/02/23/belarus-v-mezhdunarodnyh-reytingah-chto-povyshaem.html thinktanks.by]</ref>. |
||
Дацэнт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі [[Геворг Валер'евіч Мірзаян|Геворг Мірзаян]] выказаўся 5 студзеня 2017 г., што сітуацыя ў эканоміцы Украіны, як сведчаць эканамічныя паказчыкі і тэндэнцыі за 2016 год, планамерна развіваецца ў кірунку, пазначаным у пагадненні аб Асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам: Украіна імкліва ператвараецца ў дэіндустрыялізаваную краіну, рынак збыту заходнееўрапейскіх тавараў і аграрны прыдатак Еўрапейскага Саюза<ref>[https://vz.ru/economy/2017/1/5/851381.html Украинской экономике угрожает новый майдан]</ref>. На думку Мірзаяна, пакуль ніякіх контрмерапрыемстваў супраць гэтага курсу сярод украінскай уладнай эліты не прасочваецца, хоць насельніцтва Украіны пачало ў 2016 г. разумець, што, мажліва, [[Еўрамайдан|Еўрамайдан (2013—2014)]] і арыентацыя на Асацыяцыю з Еўрапейскім Саюзам былі памылкай для Украіны<ref>[https://vz.ru/economy/2017/1/5/851381.html Украинской экономике угрожает новый майдан]</ref>. |
Дацэнт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі [[Геворг Валер'евіч Мірзаян|Геворг Мірзаян]] выказаўся 5 студзеня 2017 г., што сітуацыя ў эканоміцы Украіны, як сведчаць эканамічныя паказчыкі і тэндэнцыі за 2016 год, планамерна развіваецца ў кірунку, пазначаным у пагадненні аб Асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам: Украіна імкліва ператвараецца ў дэіндустрыялізаваную краіну, рынак збыту заходнееўрапейскіх тавараў і аграрны прыдатак Еўрапейскага Саюза<ref>[https://vz.ru/economy/2017/1/5/851381.html Украинской экономике угрожает новый майдан]</ref>. На думку Мірзаяна, пакуль ніякіх контрмерапрыемстваў супраць гэтага курсу сярод украінскай уладнай эліты не прасочваецца, хоць насельніцтва Украіны пачало ў 2016 г. разумець, што, мажліва, [[Еўрамайдан|Еўрамайдан (2013—2014)]] і арыентацыя на Асацыяцыю з Еўрапейскім Саюзам былі памылкай для Украіны<ref>[https://vz.ru/economy/2017/1/5/851381.html Украинской экономике угрожает новый майдан]</ref>. |
||
Радок 83: | Радок 83: | ||
Паводле ацэнкі расійска-беларускага палітолага [[Кірыл Яўгенавіч Коктыш|Кірыла Коктыша]], выказанай экспертам 5 студзеня 2017 г., разлікі [[Украіна|Украіны]] атрымаць выгоды ад Асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам не апраўдаліся, а [[Еўрапейскі Саюз]], наадварот, у дачыненні да Украіны сваёй галоўнай мэты дасягнуў: эканоміка Украіны ператварылася ў «набор запчастак» для эканомік краін Еўрапейскага Саюза<ref>[https://vz.ru/economy/2017/1/5/851381.html Украинской экономике угрожает новый майдан]</ref>. Кірыл Коктыш адзначае, што асноўная траекторыя эканамічнага развіцця Украіны пасля [[Еўрамайдан]]а ([[2013]]—[[2014]]) з'яўляецца цалкам выразнай: дэіндустрыялізацыя Украіны з ператварэннем у аграрную краіну<ref>[https://vz.ru/economy/2017/1/5/851381.html Украинской экономике угрожает новый майдан]</ref>. |
Паводле ацэнкі расійска-беларускага палітолага [[Кірыл Яўгенавіч Коктыш|Кірыла Коктыша]], выказанай экспертам 5 студзеня 2017 г., разлікі [[Украіна|Украіны]] атрымаць выгоды ад Асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам не апраўдаліся, а [[Еўрапейскі Саюз]], наадварот, у дачыненні да Украіны сваёй галоўнай мэты дасягнуў: эканоміка Украіны ператварылася ў «набор запчастак» для эканомік краін Еўрапейскага Саюза<ref>[https://vz.ru/economy/2017/1/5/851381.html Украинской экономике угрожает новый майдан]</ref>. Кірыл Коктыш адзначае, што асноўная траекторыя эканамічнага развіцця Украіны пасля [[Еўрамайдан]]а ([[2013]]—[[2014]]) з'яўляецца цалкам выразнай: дэіндустрыялізацыя Украіны з ператварэннем у аграрную краіну<ref>[https://vz.ru/economy/2017/1/5/851381.html Украинской экономике угрожает новый майдан]</ref>. |
||
30 студзеня 2018 |
Паводле падлікаў кіраўніка «Усходняга камітэта нямецкай эканомікі» [[Вольфганг Бюхеле|Вольфганга Бюхеле]], для бізнес-кампаній Еўрапейскага Саюзу (па стану на 30 студзеня 2018 г.) страты з-за санкцыйных абмежаванняў паміж Еўрапейскім Саюзам і Расіяй з 2014 г., калі пачаўся ўнутраны канфлікт ва Украіне, перавысілі ўжо 100 мільярдаў еўра<ref>[http://ru.sputniknews.lt/world/20180130/5003528/ubytki-ot-sanktsii-es-protiv-rossii-sostavili-bolee-sta-milliardov-evro.html sputniknews.lt]</ref>. 30 студзеня 2018 г. прэзідэнт Беларусі [[Аляксандр Лукашэнка]] на перагаворах з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС [[Ёханес Хана|Ёханесам Ханам]] заявіў, што нельга дапусціць, каб ініцыятыва "Усходняе партнёрства" стала чыста палітызаванай арганізацыяй. Ён выказаў пажаданне, каб "Усходняе партнёрства" было больш прыземленым, практыка-арыентаваным. Паводле яго слоў, у рамках "Усходняга партнёрства" неабходна развіваць тыя праекты, якія цяпер актуальныя, у тым ліку ў сферах энергетыкі, транспарту, лагістыкі<ref>[http://blr.belta.by/president/view/lukashenka-ushodnjae-partnerstva-ne-pavinna-stats-palityzavanaj-arganizatsyjaj-65766-2018/ belta.by]</ref>. А міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заўпэўніў 30 студзеня 2018 г. Ёханеса Хана, што Беларусь гатова на падпісанне дакумента аб прыярытэтах партнёрства паміж ЕС і Беларуссю для развіцця гандлёвага абароту паміж Беларуссю і краінамі ЕС<ref>[https://www.sb.by/articles/belarus-i-es-ponimayut-vazhnost-dobrososedskikh-konstruktivnykh-otnosheniy-drug-s-drugom.html sb.by]</ref>. |
||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
Версія ад 20:28, 30 студзеня 2018
Усходняе партнёрства (англ.: Eastern Partnership) — праект Еўрапейскага Саюза, скіраваны на паглыбленне адносін з 6 краінамі былога СССР.
Ідэя праекта
Праект «Усходняе партнёрства» ініцыянаваўся пачаткова Польшчай і Швецыяй.
Сумесная ініцыятыва аб'ядноўвае Еўрапейскі Саюз (ЕС), краіны - члены ЕС і шэсць краін «Усходняга партнёрства» — Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Гэта ініцыятыва з'явілася як асаблівае усходняе прадаўжэнне Еўрапейскай палітыкі суседства, якая прадугледжвае наладжванне як двухбаковых, так і шматбаковых адносін. Свой падыход да «Усходняга партнёрства» ЕС вызначыў як арыентаваны на вынікі. У сувязі з гэтым Еўрапейскі саюз вылучыў 20 ключавых задач, якія павінны быць рэалізаваны да 2020 года. Яны ў прыватнасці датычацца такіх сфер, як эканамічнае развіццё і рыначныя магчымасці, умацаванне інстытутаў і належнае кіраванне, мабільнасць і кантакты паміж людзьмі, транспартныя зносіны, энергаэфектыўнасць, навакольнае асяроддзе і змяненне клімату, узаемадзеянне з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, узмацненне барацьбы за гендарную роўнасць і супраць дыскрымінацыі[1]
Гісторыя праекта
Абвяшчэнне праекта міністрам замежных спраў Польшчы пры ўдзеле Швецыі адбылося 26 мая 2008 года. Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі выказаў меркаванне, што на ўсходзе ёсць еўрапейскія суседзі і ўсе яны маюць права аднойчы ўступіць у ЕС. Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт ў сваю чаргу адзначыў, што прыйшоў час паглядзець на ўсход, каб убачыць, што Еўропа можа зрабіць для ўмацавання дэмакратыі[2].
З моманту заснавання «Усходняга партнёрства» адбылiся саміты ў Празе (2009), у Варшаве (2011), у Вільнюсе (2013), у Рызе (2015), Брусэлі (2017).[3]
Першы саміт краін-удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства» адбыўся 7 мая 2009 года у Празе, з удзелам Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Была прынята сумесная дэкларацыя па пытанням «Усходняга партнёрства» і адбылося яго афіцыйнае заснаванне.
У маі 2010 года на варшаўскім саміце Польшча прапанавала стварыць у рамках праграмы «Усходняе партнёрства» так званы «гурт сяброў» і запрасіла Расію ўдзельнічаць у гэтай структуры.
Першае пасяджэнне міністраў замежных спраў у рамках Усходняга партнёрства прайшло 9 снежня 2009 года у Бруселі. У ліпені 2012 года Еўрапарламент заклікаў міністраў замежных спраў абмеркаваць на сустрэчы ў Бруселі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
28—29 лістапада 2013 года адбыўся Вільнюскі саміт Усходняга партнёрства Прадстаўнікі Грузіі і Малдовы парафіравалі Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам. Устрымаліся ад яго падпісання Арменія і Украіна. Рашэнне Кабінета Міністраў Украіны аб прыпыненні працэсу падрыхтоўкі заключэння Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, якое было прынята за тыдзень да Вільнюскага саміту, а таксама паўторная вусная адмова ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам і Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю ЕС з Украінай ужо ў ходзе Вільнюскага саміту Усходняга партнёрства[4] паклалі пачатак масавым пратэстам у краіне (т.зв. «Еўрамайдана»).
21—22 мая 2015 года ў Рызе (Латвія) адбыўся саміт Усходняга партнёрства — з удзелам Украіны, Беларусі, Малдовы, Арменіі, Грузіі і Азербайджана.
Чарговы саміт ініцыятывы «Усходняе партнёрства» адбыўся ў Бруселі 24 лістапада 2017 года. Па выніках саміту прынята сумесная дэкларацыя, у якой удзельнікі пацвярджаюць высокую важнасць «Усходняга партнёрства» ў якасці асаблівага вымярэння еўрапейскай палітыкі суседства. У дакуменце гаворыцца аб развіцці і ўмацаванні адносін паміж Еўрасаюзам і краінамі-партнёрамі. Пры гэтым пацвярджаецца суверэннае права кожнай дзяржавы самастойна вызначаць узровень і мэты ў адносінах з ЕС. Асобная ўвага ўдзелена бяспецы і стабільнасці ў рэгіёне. У прыватнасці, удзельнікі саміту заклікалі аднавіць намаганні для мірнага вырашэння канфліктаў на базе прынцыпаў і норм міжнароднага заканадаўства. У дэкларацыі таксама гаворыцца аб развіцці ў эканамічнай і сацыяльнай сферах, удасканаленні транспартных сувязей, узаемадзеянні ў энергетыцы, па пытаннях экалогіі, развіцця міжасобасных кантактаў, уключаючы адукацыю, культуру, навуку, маладзёжнае асяродззе[5].
Па выніках саміту прадстаўнікі Ерапейскага Саюзу падкрэслілі, што ў краін-удзельніц праграмы «Усходняга партнёрства» ў агляднай будучыні няма перспектывы на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз[6]. Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што пытанне ўключэння краін «Усходняга партнёрства» ў склад Еўрапейскага Саюзу не стаіць на парадку дня, і цяперашняя сустрэча не з'яўляецца «самітам пашырэння ЕС»[7]. Палітыкі Еўрапейскага Саюзу, акрамя таго, далі зразумець, што ў краін-удзельніц «Усходняга партнёрства» няма неабходнасці рабіць выбар паміж добрымі адносінамі з Еўрапейскім Саюзам і супрацоўніцтвам з Расійскай Федэрацыяй[8]. На саміце ў Бруселі таксама стала вядома, што Украіна не атрымае да канца 2017 г. чаканыя ёй 600 мільёнаў еўра фінансава-інвестыцыйнай дапамогі ад Еўрапейскага саюзу, а толькі атрымала абяцанні правесці ў 2018 г. еўрапейскую інвестыцыйную канферэнцыю адносна т.зв. "новага «плана Маршала»" па пытанні фінансавай дапамогі для Украіны[9].
Асноўныя прыярытэты да 2020 года
Еўрапейская камісія прапанавала 20 ключавых прыярытэтаў да 2020 году, якiя зафiксаваныя ў дакуменце Eastern Partnership – Focusing on key priorities and deliverables. [10]
Асноўнымі прыярытэтамі адносін паміж краінамі Усходняга партнёрства і ЕС з’яўляюцца:
- Эканамічнае развіццё і магчымасці рынку. [11] Мэта Еўрапейскага Саюза – падтрымліваць краіны Усходняга партнёрства ў напрамку да разнастайнасці, прыцягваць інвестыцыi і ствараць новыя працоўныя месцы. Каб гэта атрымалася,неабходна паляпшаць нарматыўную базу для бізнес-супольнасці, накіравацца на распрацоўку стратэгіі для малых і сярэдніх прадпрыемстваў і ў далейшым выкарыстоўваць стратэгіі ў працэсе прыняцця рашэнняў; стварыць працоўныя месцы на мясцовым узроўні.
- Умацаванне інстытутаў і добрае кіраванне.[11] Умова гэтага прыярытэту тычыцца барацьбы з карупцыяй, узмацнення дзяржаўнага кіравання і садзейнічання эфектыўнаму кіраванню рэформ для паляпшэння бізнес-ассяроддзя, эканамічнага росту і грамадскіх падзей; падтрымкі супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, у прыватнасці, для вырашэння канфліктаў, прадухлення крызісных сітуацый, грамадзянскай абароны ад новых пагроз.[12]
- Сувязь, энергаэфектыўнасць, змяненне клімату і навакольнага асяроддзя.[11] Мэтай гэтага прыярытэту з’яўляецца паляпшэнне транспартных узаемасувязяў паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства і ўнутры саміх краін партнёрства; садзейнічанне новым магчымасцям у эканамічным развіцці; рэгіянальная эканамічная інтэграцыя і мабільнасць людзей, дзеянні ў энергетыцы і клімату, дапамога партнёрам Усходняга партнёрства стаць менш спрыяльнымі да знешніх рызыкаў і дапамагчы ім у развіцці устойлівай эканомікі, што магло б спрыяць прыцягненню інвестыцый і садзейнічаць устойліваму развіццю, паляпшэнню энергаэфектыўнасці, згрупаваную разам з выкарыстаннем аднаўляльных крыніц энергіі і скарачэннем выкідаў парніковых газаў. Рэгуляванне змены клімату ўключае ў сябе меры, накіраваныя на жыццё і здароўе насельніцтва, меры па зніжэнні ўздзеяння неспрыяльных умоў надвор’я. [12]
- Мабільнасць і міжасобасныя адносіны.[11] Упор дадзенага прыярытэту накiраваны на развіццё прадпрымальніцтва і рэгуляванне па мадэрнізацыі працэсу, працаўладкаванне і развіццё; спрыяльнасць працаўладкавання моладзі, садзейнічанне абмену паміж людзьмі і правядзенню даследванняў і інавацыйнага супрацоўніцтва. Наступная мэта – лібералізацыя візавага рэжыму, мабільнасць інтэграванага кіравання межамі партнёрства.[12]
Эканамічнае супрацоўніцтва
Беларускі журналіст Васіль Іваноў у 2011 г. звярнуў увагу на тое, што Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця гатовыя падтрымліваць інвестыцыйныя праекты ў краінах-удзельніцах «Усходняга партнёрства»: для гэтага ЕІБ стварыў адмысловы фонд памерам больш 1,5 млрд. еўра, а ЕБРР плануе вылучыць каля 3,7 млрд. еўра для рэалізацыі праектаў у сферы энергетыкі, тэлекамунікацый і інфраструктуры. Акрамя гэтага, 4 красавіка 2011 года ў Брусэлі быў запушчаны праект «East Invest», накіраваны на прадастаўленне пазык малым і сярэднім прадпрыемствам. Для рэалізацыі праекта Еўрапейская Камісія і Еўрапейская Асацыяцыя Гандлёва-прамысловых палат падпісалі кантракт на суму 8,75 млн. еўра. У ім удзельнічаюць 85 гандлёвых партнёраў і кансалтынгавых арганізацый, большасць з якіх — патэнцыйныя інвестары з краін-членаў ЕС[13].
Парламенцкае і культурнае супрацоўніцтва
У межах Усходняга партнёрства створана Парламенцкая асамблея Еўранэст, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапарламента і парламентаў краін-удзельніц праекта, а таксама Праграма ЕС і Усходняга партнёрства «Культура і крэатыўнасць».
Беларусь і «Усходняе партнёрства»
30 верасня 2011 г. Беларусь адмовілася ад удзелу ў саміце «Усходняга партнёрства» ў Варшаве ў знак пратэсту супраць рашэння арганізатараў не запрашаць на гэтую сустрэчу прэзідэнта А. Лукашэнка і асуджэння палітычных рэпрэсій у краіне.
Галоўнай тэмай саміта «Усходняга партнёрства» у ліпені 2012 г. у Бруселі была Беларусь. Афіцыйны Мінск на саміце прадстаўляў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. На прэс-канферэнцыі перад самітам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, каментуючы сітуацыю ў Беларусі, пацвердзіў гатоўнасць Еўрасаюза да дыялогу, падкрэсліўшы, аднак, што збліжэнне Беларусі з Еўропай залежыць ад самой Беларусі. У рамках саміту была прынята кароткая дэкларацыя, якая пацвярджае мэты і напрамкі работы «Усходняга партнёрства», вызначаныя ў ранейшых дэкларацыях[14].
Асноўныя падзеi ў адносiнах з Беларуссю накiраваны на паэтапнае супрацоўнiцтва праз нядаўна створаную групу Каардынацыя ЕС–Беларусь, якая адлюстравана ў адзiнай структуры падтрымкi i ахоплiвае перыяд 2017–2020 гг.[15]
17 лістапада 2017 г. міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль у Мінску афіцыйна запрасіў, каб беларускую дэлегацыю ў Брусель на саміт «Усходняга партнёрства» ўзначаліў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей тады выказаў пазіцыю Беларусі: «Мы хочам мець нармальныя адносіны і з Усходам, і з Захадам, разумеючы, што мы знаходзімся на стыку гэтых двух геапалітычных гульцоў. Еўрапейскі Саюз для нас з'яўляецца другім [пасля Расіі] па значнасці гандлёва-эканамічным партнёрам. Адтуль да нас ідуць інвестыцыі, сучасныя тэхналогіі. Таму мы проста абавязаны мець нармальныя адносіны з Еўрапейскім Саюзам, уключаючы Германію, якая з'яўляецца членам ЕС»[16]. 24 лістапада 2017 г. міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які замест Аляксандра Лукашэнкі ўзначаліў беларускую дэлегацыю, у Брусэлі заявіў, што падагульняючая дэкларацыя саміту «Усходняга партнёрства» 2017 г. адпавядае чаканням Беларусі, накіравана ў будучае і не змяшчае канфрантацыйнай рыторыкі[17]. Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь з'яўляецца членам ЕАЭС і лічыць для сябе неабходным развіваць гэты саюз, бо ўжо адчувае выгоду ад свайго удзелу ў ЕАЭС, але адначасова разлічвае на тэхналагічнае і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам[18].
Ацэнкі праекта
Існуюць разыходжанні паміж заходнімі і расійскімі ацэнкамі «Усходняга партнёрства». Першыя ў 2009 г. насілі пераважна пазітыўны характар[19]. Іх сутнасць зводзілася да таго, што пры граматным выкарыстанні заключаных у праграме магчымасцяў краіны-удзельніцы могуць атрымаць значныя выгады як у эканамічным, так і сацыяльна-палітычным планах[19]. У расійскім палітычным і экспертна-аналітычным асяроддзі ў 2009 г. пазітыўныя ацэнкі праграмы практычна цалкам адсутнічалі[19]. Аднак і усходнія, і замежныя эксперты сыходзіліся ў 2009 г. у адным: у агляднай будучыні варта чакаць актывізацыі расійскай і заходнееўрапейскай дыпламматыі на ўсходнееўрапейскім кірунку[19].
Міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў у адказ на заклік міністра замежных спраў Польшчы Радослава Сікорскага не шукаць негатыўных элементаў у ініцыяванай Польшчай і Швецыяй праграме адзначыў у 2009 г., што расійскі бок цалкам задавальняе імкненне польскага развіваць праграму «Усходняга партнёрства» у поўнай адпаведнасці і ў згодзе з Расіяй, каб пазбегнуць канфрантацыі і не ставіць усходнееўрапейскія краіны перад выбарам[20]. Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЕС Уладзімір Чыжоў у 2009 г. выказаў меркаванне, што расійская пазіцыя не зводзіцца да таго, каб процідзейнічаць «Усходняму партнёрству», «каб тое, што робіцца ў рамках гэтай ініцыятывы, не было накіравана супраць расейскіх інтарэсаў, на штучны адрыў гэтых краін ад супрацоўніцтва з Расіяй»[21].
Расійскі журналіст і публіцыст Віталь Дымарскі выказаўся 14 мая 2009 г. адносна канцэпцыі праекта: «Можна, вядома, выказваць свае незадавальненні пранікненнем Еўрасаюза ў расійскую сферу інтарэсаў, але куды прадуктыўней прапанаваць «шасцёрцы» (ды і іншым членам СНД) эфектыўную альтэрнатыву. Калі крызіс — самы прыдатны час для мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі, то чаму б не лічыць яго зручнай аказіяй і для перагляду палітычнай лініі ў адносінах да так званага блізкага замежжа, для адмовы ад эфемернай стаўкі на нейкіх «прарасійскіх палітыкаў», якіх проста няма (ёсць толькі палітыкі, завязаныя на ўласныя нацыянальныя інтарэсы), для пераходу да «мяккую сілу», якая, як паказвае тое ж «Усходняе партнёрства», дае рэальны вынік»[22].
Беларускі эканамічны аглядальнік Васіль Іваноў у 2011 г. адзначыў, што Усходняе партнёрства мае больш палітычны складнік («праграма лаяльнасці» да Еўрапейскага саюза) і па стану на 2011 г. праект Усходняе партнёрства для Еўрапейскага союза прыярытэтам не з'яўляецца, а аб'ём вылучаных для яго функцыянавання сродкаў з бюджэту ЕС — параўнальна невялікі: у прыватнасці, да 2013 г. для развіцця шматбаковага супрацоўніцтва з усімі краінамі ў рамках Усходняга партнёрства Еўрапейскім саюзам было вылучана 350 млн еўра.[23]
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пасля сустрэчы міністраў ў Бруселі ў ліпені 2012 г. адзначыў: «Гэта была карысная сустрэча, але нам трэба больш адкрытых дыскусіяў і менш самазаспакаення і самазадаволеных заўваг. Таму што «Усходняе партнёрства» — гэта вельмі важная праграма, але нам трэба, каб яна была дзейснай і сапраўды дэмакратычнай»[24].
Еўрапейскі камісар па пытаннях гандлю і еўрапейскай палітыкі суседства Беніта Ферэра-Вальднер у 2012 г. адзначыла вялікі крок наперад за кароткі час існавання «Усходняга партнёрства»: падпісанне пагадненняў аб асацыяцыі, якія значна пашыраць аб'ём супрацоўніцтва і ўключаць палажэнні аб свабодным гандлі; вынікі намаганняў аб спрашчэнні візавага рэжыму, якія ў доўгатэрміновай перспектыве вядуць да бязвізавых рэжымаў з краінамі «Усходняга партнерства»; заснаванне на шматбаковым узроўні тэматычных платформ для стымулявання супрацоўніцтва з ЕС; сумеснае кіраванне межамі; падтрымка развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў; стварэнне Форума грамадзянскай супольнасці[25].
Прэм'ер-міністр Малдовы Юрые Лянкэ падчас саміта «Усходняга партнёрства» ў Вільнюсе ў 2013 г. выказаў меркаванне, што гэта стадыя інтэграцыі з ЕС вельмі важная для Малдовы, бо яна дае дарогу двухбаковым адносінам, якія, на яго думку, прывядуць краіну ў ЕС[26].
На думку расійска-беларускага палітолага Кірыла Коктыша, выказанай у 2015 г., менавіта праект «Усходняе партнёрства» стаў тым праектам, які разваліў Украіну і з якога пачаўся ў 2014 г. распад тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы[27]. Кірыл Коктыш лічыць, што Еўрапейскі Саюз будзе з таго часу імкнуцца не асацыяваць «Усходняе партнёрства» з сабой, а, хутчэй, будзе прадстаўляць яго як асобны ад Еўрасаюза праект[28].
Паводле ацэнкі расійскага эканаміста Міхаіла Хазіна ў студзені 2016 г., зона свабоднага гандлю Украіны з Еўрапейскім Саюзам не мае выгод для Украіны. Для Украіны было б лепш, каб зона свабоднага гандлю для Украіны была ўсё ж такі з Расіяй, а не з Еўрасаюзам, бо (пры ўсіх умовах свабоднага гандлю) што-небудзь прадаць у Еўрасаюз немажліва. На рынках Еўрасаюза існуюць квоты, абмежаванні, і самае галоўнае — нетарыфныя абмежаванні: еўрастандарты (даўжыня бананаў, круглявасць памідораў, вырошчванне прадуктаў у «правераным асяроддзі» і г.д.), якія значна ці цалкам абмяжоўваюць мажлівасці збыту замежных тавараў у краінах Еўрасаюза[29].
Украінскі бізнесмен-міліярдэр Юрый Касюк у студзені 2016 г. заявіў, што зона свабоднага гандлю Украіны з Еўрасаюзам не запрацавала з пачатку 2016 г., як меркавалася, бо ніякага адкрыцця рынкаў краін Еўрасаюза для ўкраінскай прадукцыі не адбылося: было падпісана шмат дакументаў аб выключэннях і абмежаваннях для экспарту ўкраінскіх тавараў у краіны Еўрасаюза — і таму гэтая зона свабоднага гандлю толькі ў адзін бок: толькі ў бок вольнага продажу тавараў краін Еўрасаюза на рынку Украіны[30].
31 студзеня 2016 г. міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі заявіў, што праграма «Усходняе партнёрства» не заслугоўвае высокай ацэнкі і пацярпела фіяска, бо не давала краінам-членам «Усходняга партнёрства» перспектывы членства ў Еврапейскім саюзе, а толькі статус буфернай зоны паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам[31]. Вашчыкоўскі адзначыў, што «перакананне, што добрую ўсходнюю палітыку можна весці праз ЕС, з'яўляецца міфам»[32].
Вольфганг Бюхеле, генеральны дырэктар хімічнага канцэрна «Dax Group Linde» (Германія) і адначасова новы кіраўнік «Усходняга камітэта нямецкай эканомікі» (Ost-Ausschuss, Ост-камітэт), 9 чэрвеня 2016 г. заявіў, што завышаныя чаканні постсавецкіх краін ад Асацыяцыі з ЕС з'яўляюцца «палітычнымі пралікамі» праграмы «Усходняга партнёрства»[33]. Бюхеле канстатаваў, што з моманту старту сваіх пагадненняў з ЕС ні адна з трох краін Еўраасацыяцыі (Грузія, Малдова і Украіна) не змагла павялічыць свой экспарт на рынак ЕС, а сама арыентацыя гэтых краін на еўраінтэграцыю мала што дае ў эканамічным плане, калі гэтыя краіны (Грузія, Малдова і Украіна) адначасова губляюць свае пазіцыі на еўразійскіх рынках (і, у першую чаргу, на рынку Расіі). Так, па словах Бюхеле, Украіна з дапамогай эканамічнай асацыяцыі з ЕС не змагла кампенсаваць свае страты ад закрыцця рынку Расіі для ўкраінскіх тавараў у 2014—2015 гг.: нягледзячы на атрыманыя прэферэнцыі, экспарт Украіны ў краіны ЕС у 2015 г. скараціўся на 7%, а яе агульны тавараабарот з ЕС паменшыўся з 38 млрд еўра у 2013 г. да 26 млрд. еўра ў 2015 г. Бюхеле упэўнены, што для збыту тавараў, якія Украіна вырабляе, яшчэ доўгія гады будзе патрэбны рынак Расіі, паколькі ў ЕС гэтыя тавары не адпавядаюць мясцовым патрабаванням або проста не патрэбныя, бо сваіх тавараў у ЕС у лішку. На думку Вольфганга Бюхеле, эканамічная асацыяцыя з ЕС толькі ў аддаленай перспектыве можа мець станоўчы эфект для Украіны, а ў сённяшніх інтарэсах германскага экспарту і інвестыцый у краіны Усходняй Еўропы — палітычнае замірэнне Расіі і Украіны і аднаўленне эканамічных сувязей паміж імі. Бюхеле выказаў упэўненасць, што для нямецкіх інвестараў геаграфічнае размяшчэнне Украіны будзе цікава тады, калі расійскі рынак для ўкраінскіх тавараў зноў будзе адкрыты, каб германскія інвестыцыі на Украіне змаглі працаваць на збыт украінскіх тавараў на расійскім рынку і рынку краін ЕАЭС. Бюхеле таксама прапанаваў Расіі аднавіць рэжым свабоднага гандлю для Украіны з яго датацыямі, пакідаючы праблему еўраасацыяцыі Украіны з ЕС за рамкамі праблемы[34]. Падобныя выказванні Вольфганга Бюхеле выклікалі неадкладнае здзіўленне і расчараванне ў пасла Украіны ў Германіі Андрэя Мельніка: па словах Мельніка, падобная лінія паводзін ЕС адносна Украіны — крывадушнасць і цынізм[35]. Раней, у лютым 2016 г., кіраўнік «Усходняга камітэта нямецкай эканомікі» Вольфганг Бюхеле адзначаў, што ў Беларусі ёсць значны эканамічны патэнцыял (стабільна працуе індустрыяльная база краіны), які разам з выгадным геаграфічным становішчам ў Еўропе можа дапамагчы Беларусі стаць сувязным звяном паміж Еўрапейскім Саюзам і Расіяй, членам Мытнага Саюзу[36].
Дацэнт Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі Геворг Мірзаян выказаўся 5 студзеня 2017 г., што сітуацыя ў эканоміцы Украіны, як сведчаць эканамічныя паказчыкі і тэндэнцыі за 2016 год, планамерна развіваецца ў кірунку, пазначаным у пагадненні аб Асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам: Украіна імкліва ператвараецца ў дэіндустрыялізаваную краіну, рынак збыту заходнееўрапейскіх тавараў і аграрны прыдатак Еўрапейскага Саюза[37]. На думку Мірзаяна, пакуль ніякіх контрмерапрыемстваў супраць гэтага курсу сярод украінскай уладнай эліты не прасочваецца, хоць насельніцтва Украіны пачало ў 2016 г. разумець, што, мажліва, Еўрамайдан (2013—2014) і арыентацыя на Асацыяцыю з Еўрапейскім Саюзам былі памылкай для Украіны[38].
Паводле ацэнкі расійска-беларускага палітолага Кірыла Коктыша, выказанай экспертам 5 студзеня 2017 г., разлікі Украіны атрымаць выгоды ад Асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам не апраўдаліся, а Еўрапейскі Саюз, наадварот, у дачыненні да Украіны сваёй галоўнай мэты дасягнуў: эканоміка Украіны ператварылася ў «набор запчастак» для эканомік краін Еўрапейскага Саюза[39]. Кірыл Коктыш адзначае, што асноўная траекторыя эканамічнага развіцця Украіны пасля Еўрамайдана (2013—2014) з'яўляецца цалкам выразнай: дэіндустрыялізацыя Украіны з ператварэннем у аграрную краіну[40].
Паводле падлікаў кіраўніка «Усходняга камітэта нямецкай эканомікі» Вольфганга Бюхеле, для бізнес-кампаній Еўрапейскага Саюзу (па стану на 30 студзеня 2018 г.) страты з-за санкцыйных абмежаванняў паміж Еўрапейскім Саюзам і Расіяй з 2014 г., калі пачаўся ўнутраны канфлікт ва Украіне, перавысілі ўжо 100 мільярдаў еўра[41]. 30 студзеня 2018 г. прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам заявіў, што нельга дапусціць, каб ініцыятыва "Усходняе партнёрства" стала чыста палітызаванай арганізацыяй. Ён выказаў пажаданне, каб "Усходняе партнёрства" было больш прыземленым, практыка-арыентаваным. Паводле яго слоў, у рамках "Усходняга партнёрства" неабходна развіваць тыя праекты, якія цяпер актуальныя, у тым ліку ў сферах энергетыкі, транспарту, лагістыкі[42]. А міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заўпэўніў 30 студзеня 2018 г. Ёханеса Хана, што Беларусь гатова на падпісанне дакумента аб прыярытэтах партнёрства паміж ЕС і Беларуссю для развіцця гандлёвага абароту паміж Беларуссю і краінамі ЕС[43].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ blr.belta.by
- ↑ 'Eastern Partnership' could lead to enlargement, Poland says . EUobserver (27 мая 2008). Праверана 31 сакавіка 2017. (англ.)
- ↑ http://collections.internetmemory.org/haeu/content/20160313172652/http://eeas.europa.eu/top_stories/2015/infographics_eastern_partnership_riga_summit_en.htm
- ↑ Янукович не стал подписывать соглашение об ассоциации. Таймер, 29.11.2013
- ↑ {http://blr.belta.by/politics/view/lidary-es-zajauljajuts-ab-vazhnastsi-partnerstva-z-ushodnimi-susedzjami-u-tym-liku-belarussju-64112-2017/ blr.belta.by}
- ↑ Странам “Восточного партнерства” членство в ЕС не обещают
- ↑ Странам “Восточного партнерства” членство в ЕС не обещают
- ↑ Странам “Восточного партнерства” членство в ЕС не обещают
- ↑ Порошенко хотел «больше Европы», а получил от ворот поворот
- ↑ EU identifies 20 key deliverables for 2020 for the Eastern Partnership https://eeas.europa.eu/headquarters/headquarters-homepage_en/17364/EU%20identifies%2020%20key%20deliverables%20for%202020%20for%20the%20Eastern%20Partnership
- ↑ а б в г EU identifies EaP PLUS as one of the milestones of the 20 key deliverables for the Eastern Partnership by 2020 https://www.eap-plus.eu/object/news/40,
- ↑ а б в https://ipn.md/en/integrare-europeana/81283
- ↑ Восточное партнерство и Таможенный союз: плюсы и минусы для Беларуси . Белорусский бизнес (19 кастрычніка 2011). Праверана 31 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Беларусь в центре внимания саммита «Восточного партнерства» . Хартыя '97 (23 ліпеня 2012). Праверана 31 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Дакумент Eastern Partnership – Focusing on key priorities and deliverables. https://eeas.europa.eu/sites/eeas/files/swd_2016_467_f1_joint_staff_working_paper_en_v3_p1_8733051.pdf
- ↑ Вице-канцлер Германии: Мы должны вместе рекламировать Беларусь как площадку для международного бизнеса
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Макей: Упрекать нас в том, что мы стремглав бежим в ЕС, могут только маргинальные ущербные люди
- ↑ а б в г «Восточное партнёрство»: вызов российской дипломатии в Восточной Европе С. ?? (руск.) . Вестник Воронежского государственного университета (18 жніўня 2009). Праверана 4 мая 2017.
- ↑ Польша приглашает Калининградскую область РФ в программу «Восточное партнерство» ЕС . ИА «Regnum» (6 мая 2009). Праверана 31 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Владимир Чижов: «Южный поток» надо сделать приоритетным проектом ЕС . Независимая газета (18 мая 2009). Праверана 31 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ «Восточное партнерство» — дело тонкое . Российская газета (9 мая 2014). Праверана 31 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Восточное партнерство и Таможенный союз: плюсы и минусы для Беларуси
- ↑ Саммит Восточного партнерства: ЕС не уступает, Минск обижается . Радыё Свабода (24 ліпеня 2012). Праверана 31 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Мнение: Восточное Партнерство — история большого успеха . Дело (8 снежня 2012). Праверана 31 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Молдавия парафировала соглашение с ЕС . Интернет-газета «Фонтанка» (29 лістапада 2013). Праверана 31 сакавіка 2017. (руск.)
- ↑ Восточное партнерство развалило Украину // МГИМО
- ↑ Восточное партнерство развалило Украину // МГИМО
- ↑ Персонально Ваш // echo.msk.ru
- ↑ Украинский миллиардер: Зона свободной торговли Украины с ЕС не заработала
- ↑ Витольд Ващиковский: «Восточное партнерство» потерпела фиаско
- ↑ Витольд Ващиковский: «Восточное партнерство» потерпела фиаско
- ↑ Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом // eadaily.com
- ↑ Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом // eadaily.com
- ↑ Германия — Украина — Россия: ситуация перед Петербургским экономическим форумом // eadaily.com
- ↑ thinktanks.by
- ↑ Украинской экономике угрожает новый майдан
- ↑ Украинской экономике угрожает новый майдан
- ↑ Украинской экономике угрожает новый майдан
- ↑ Украинской экономике угрожает новый майдан
- ↑ sputniknews.lt
- ↑ belta.by
- ↑ sb.by
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усходняе партнёрства
- Сумесная дэкларацыя Саміту Усходняга партнёрства Прага, 7 мая 2009
- Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі
- Eastbook.eu "Eastbook.eu — Партал пра «Усходняе партнёрства»
- Усходняе партнёрства супольнасці
- Восточное партнерство развалило Украину // МГИМО