Сошненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сошненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сошна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
21 сакавіка 1988
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 137
Код аўтам. нумароў 1

Со́шненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сошна.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Сошнаўскі сельсавет у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парахонскага сельсавета[1]. 21 сакавіка 1988 года створаны зноў з часткі Парахонскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1137 чалавек[2], з іх 95,2 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.