Руслан Фёдаравіч Алехна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руслан Аляхно
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Руслан Фёдаравіч Аляхно
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1981(1981-10-14) (42 гады)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Спявак
Пеўчы голас драматычны тэнар[d]
Інструменты вакал[d]
Жанры Поп-музыка
Супрацоўніцтва FBI-music
Узнагароды
alehno.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Руслан Фёдаравіч Аляхно (нарадзіўся 14 кастрычніка 1981, Бабруйск, БССР) — беларускі спявак, пераможца тэлепраекта «Народны Артыст 2», поп-выканаўца прадзюсарскага цэнтра FBI-music.

Біяграфія

Руслан Аляхно нарадзіўся 14 кастрычніка 1981 года ў Бабруйску. Фёдар Васільевіч, бацька Руслана, — вайсковец, а мама, Галіна Іванаўна, — швачка на абутковай фабрыцы. У Руслана ёсць малодшы брат Юрась.

Жаданне Руслана навучыцца граць на саксафоне скончылася для яго навучаннем у музычнай школе гульне на баяне і трубе, бо клас навучання на саксафоне не існаваў. Руслан паспяхова скончыў музычную школу, таксама ён умее граць на гітары і клавішах, а адзін час захапляўся ўдарнымі. Акрамя музычнай школы, Руслан займаўся каратэ.

Пасля школы Руслан скончыў Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на аўтатранспарце». Падчас навучання ён не забываў пра музыку — выступаў у гурце, гарадзкім ансамблі — студыі, і ў той час спяваў у рэстаране «Белая Русь».

Пасля заканчэння аўтатранспартнага каледжа, яго забралі ў войска. На творчым вечары паэта Фёдара Баравога, куды запрасілі выступіць Руслана Аляхно, на яго звярнуў увагу саліст Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Леанід Нікольскі. Ён распавёў: «Я адразу жа заўважыў у гэтым маладым хлопцы, акрамя добрага голасу, тэмбру, адну вельмі каштоўную якасць: ён спяваў, усведамляючы тое, што спявае. Гэтае разуменне, якое чытаецца ў вачах, цяпер, нажаль, сустракаецца на нашай і расійскай эстрадзе рэдка…» Так Леанід Нікольскі прывёў юнага спевака ў ансамбль, дзе той застаўся на чатыры гады. З Акадэмічным ансамблем песні і танца Узброеных Сіл Руслан аб’ездзіў шматлікія краіны.

Падчас службы Руслан прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях. Руслан заваяваў Гран-пры на фестывалі ваенна-патрыятычнай песні ў Расіі, быў лаўрэатам конкурсу беларускай песні і паэзіі, а таксама лаўрэатам «Залатога шлягера». У 2003 на фестывалі «На перакрыжаваннях Еўропы» ён быў названы «Чыстым голасам». У Міжнародным фестывалі песні «Мальвы-2004» Руслан заняў другое месца.

Завочна скончыў эстрадна-джазавы факультэт МДУКМ (Масква). Скончыў школу эстраднага спеву ў Грэцыі.

«Народны артыст-2»

Паспяховы ўдзел у розных конкурсах хоць і прыносіў прызнанне калегаў, але не спрыяў вядомасці. У 2004 годзе Руслан прымае ўдзел у тэлепраекце канала РТР «Народны артыст-2». Ён паспяхова мінуў адборачны тур у Мінску, і ў Маскве, у асноўным конкурсе яго зноў чакаў поспех — першае месца.

Руслан склаў кантракт з прадзюсарскім цэнтрам FBI-Music, і ў студзені 2005 года быў зняты дэбютны кліп на песню «Необыкновенная» («Незвычайная») (трыа з А. Чумаковым і А. Панаётавым), а ў ліпені 2005 адбылася прэзентацыя дэбютнага дыска Руслана «Рано или поздно…» («Рана або позна…»). У 2007 годзе на дуэт з Ірынай Дарафеевай «Сэрца зямлі маёй» быў зняты кліп.

Еўрабачанне-2008

У 2008 годзе Руслан перамог у фінале Нацыянальнага тэлевiзiйнага музычнага праекта «ЕўраФэст», і атрымаў права прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2008» у Белградзе. Руслан правёў прома-тур па краінах, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, таксама быў зняты кліп на песню «Hasta la Vista».

Па выніках другога паўфіналу міжнароднага конкурса песні «Еўрабачанне-2008» (22 мая) Руслан Аляхно не ўвайшоў у дзесятку лепшых выканаўцаў і не атрымаў пуцёўку ў фінал.[1]

Узнагароды

Дыскаграфія

Зноскі

Спасылкі