Лапацінскі сельсавет (Пінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:59, 1 снежня 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычны перанос катэгорыі)
Лапацінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лапаціна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 697
Код аўтам. нумароў 1

Лапа́цінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Лапаціна (да 19 сакавіка 2004 года — Лапацін).

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 15 красавіка 1985 года ў склад Плешчыцкага сельсавета перададзены вёскі Лосічы і Крывое Сяло[1]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лемяшэвіцкага сельсавета з вёскамі Балгары, Курадава, Лемяшэвічы, Тупчыцы, Хрысцібалавічы, Церабень, Чорнава 1, Чорнава 2[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 697 чалавек[3], з іх 88,2 % — беларусы, 7,6 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.