Перайсці да зместу

Міхалішкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:57, 6 снежня 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Міхалішкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 101 населены пункта[1]
Адміністрацыйны цэнтр Міхалішкі
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 2 190
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 4

Міха́лішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Міхалішкі.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З 25 снежня 1962[2] да 6 студзеня 1965 года сельсавет быў у складзе Смаргонскага раёна.

11 лістапада 2011 года быў ліквідаваны хутар Недрашля[3].

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядскія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масцяны, Падкасцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова — ліквідаванага Спондаўскага сельсавета[4].

29 снежня 2014 года хутар Глінішча, які быў перададзены з Спондаўскага сельсавета, быў перайменаваны ў Глінішча Страчанскае[5].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 2190 чалавек[6], з іх 91,2 % — беларусы[7].

На 1 лістапада 2017 насельніцтва складала 2923 чалавекі[1].

Зноскі

  1. а б МИХАЛИШКОВСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама (руск.)
  2. «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962. http://www.busel.org.
  3. «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 (руск.)
  4. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (руск.)
  5. «О переименовании сельского населенного пункта Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 29 декабря 2014 г. № 27 (руск.)
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі