Брожскі сельсавет
Брожскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Брожа |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 246 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Бро́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Брожа.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе 1-га Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР, з 4 жніўня 1927 года ў складзе аб’яднанага Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930) БССР[1]. з 20 лютага 1938 года — ў складзе Магілёўскай вобласці, 20 верасня 1944 года быў перададзены ў склад Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1246 чалавек[2], з іх 91,9 % — беларусы[3].
Зноскі
- ↑ БРОЖА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 162
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.