Ваўковіцкі сельсавет (Навагрудскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:18, 23 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (D.L.M.I. Bel перанёс старонку Ваўковіцкі сельсавет у Ваўковіцкі сельсавет (Навагрудскі раён): існаванне іншых сельсаветаў з такой жа назвай)
Ваўковіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр вёска Ваўковічы
Дата ўтварэння 17 лістапада 1986
Дата скасавання 22 жніўня 2017
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2017) 986
Плошча 89,05 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

Ваўковіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ваўковічы.

Насельніцтва, жыхароў: 1029 (2009 г.)[1], 986 (2017 г.).

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Ваўковіцкі сельсавет.

8 студзеня 1954 года Ваўковіцкі сельсавет рэарганізаваны ў Руткаўскі[2][3], які 17 лістапада 1986 года перайменаваны ў Ваўковіцкі[4].

22 жніўня 2017 года Ваўковіцкі сельсавет скасаваны:

- у склад Брольніцкага сельсавета ўключаны землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы;

- у склад Кашалеўскага сельсавета ўключаны землі плошчай 4202 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Нёўда, вёскі Зубкава, Корастава, Невашоўшчына, Новыя Лагадкі, Рутка 1, Старыя Лагадкі[5].

Склад

Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 14 населеных пунктаў.

У склад сельсавета ўваходзіла 14 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[1]
Агароднікі вёска 19
Амневічы вёска 50
Ваўковічы вёска 207
Гаравічы вёска 87
Зубкава вёска 3
Корастава вёска 96
Мацешыцы вёска 20
Невашоўшчына вёска 44
Нёўда аграгарадок 308
Новыя Лагадкі вёска 6
Рутка 1 вёска 18
Рутка 2 вёска 72
Старыя Лагадкі вёска 30
Сянежыцы вёска 69

Літаратура

Спасылкі

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

Зноскі