Купіскі сельсавет
Выгляд
Купіскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Навагрудскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікі Купіск |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 5 красавіка 1960 |
Ку́піскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікі Купіск.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Навагрудскага раёна. 5 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любчанскага пассавета[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.