Хракавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хракавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брагінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Старыя Хракавічы
Дата ўтварэння 26 сакавіка 1987
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 858
Часавы пояс UTC+03:00

Хракавіцкі сельсавет — былы сельсавет на паўднёвым усходзе Брагінскага раёна. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Старыя Хракавічы. Большасць вёсак, якія ў яго ўваходзілі, былі выселеныя пасля Чарнобыльскай аварыі. Скасаваны ў 2009 годзе.

Гісторыя

20 жніўня 2008 года рашэннем Брагінскага райсавета дэпутатаў былі ліквідаваныя населеныя пункты Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Ляды, Нежыхаў, Новы Сцепаноў, Перасяцінец, Піркі, Пучын, Стары Сцепаноў, Сувіды[1].

1 снежня 2009 года рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў сельсавет быў ліквідаваны, усе населеныя пункты — Грушнае, Двор-Савічы, Калінінскі, Ленінскі, Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Просмычы, Савічы, Старыя Хракавічы — перададзеныя ў склад Чамярыскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 858 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы[4].

Зноскі

Спасылкі