Аляксандр Міхайлавіч Фінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі
Фатаграфія
Аляксандр Фінскі. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 2 снежня 1953(1953-12-02) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр
Вучоба
Уплыў Леанід Давідзенка
Уплыў на Андрэй Хацяноўскі
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (2 снежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі скульптар. Дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011)[1] З'яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера»[2].

Біяграфія

Скон­чыў 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага Саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (19771991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску[3].

Творчасць

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея[3].

Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я.Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампа­зіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У.Алоўнікаву (усе ў Мінск); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларуска­га культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку»[3]. Акрамя таго:

— мемарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», пасёлак Чырвоны Бераг (архітэктар, і кіраўнік праекта Леанід Левін, скульптар Аляксандр Фінскі, мастак Святлана Каткова)[4][5]

— помнік С. Полацкаму ў Полацку (скульптар А. Фінскі, архітэктары Георгій Фёдараў і Наталля Цавік)[6][7]

— помнік А. Міцкевічу ў Мінску (у суаўтарстве з А. Заспіцкім, архітэктар Георгій Фёдараў)[8]

— скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску (у суаўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, Г. Буралкіным)[9]

— знак «Нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (скульптар А. Фінскі, архітэктар А. Сардараў)[10]

мемарыял «Яма. Мінскае гета» ў Мінску (архітэктар і кіраўнік праекта Л. Левін, скульптары А. Фінскі, Э. Полак, архітэктары Я. Дзятлаў, А. Капалаў)[11]

помнік Максіму Танку ў Мядзеле (скульптары А. Фінскі, І. Міско, архітэктар А. Сардараў)

Навуковыя працы

  • Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
  • Фінскі А. Час вызначае прыарытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
  • Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.

Зноскі

Спасылкі