Аляксандр Міхайлавіч Фінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Фінскі)
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі
Фатаграфія
Аляксандр Фінскі. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 2 снежня 1953(1953-12-02) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр
Вучоба
Уплыў Леанід Давідзенка
Уплыў на Андрэй Хацяноўскі
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (2 снежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве. Прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021)[1].

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2010). З’яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера»[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скон­чыў у 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея[3].

Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампа­зіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінску); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларуска­га культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку»[3]. Акрамя таго:

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
  • Фінскі А. Час вызначае прыарытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
  • Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]