Яма (мемарыял)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яма, мемарыял)
Перайсці да: рух, знайсці
Мемарыял
Яма
9 may 2010 Minsk 050.jpg
53°54′35″ пн. ш. 27°32′33″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Аўтар праекта Леанід Левін і Эльза Полак
Дата пабудовы 2000 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Д000035шыфр 713Д000035

Яма (Мінск Цэнтр)
Яма
Яма

Мемарыял «Яма» — мемарыял ахвярам гітлераўскага генацыду (Халакосту) на месцы масавага знішчэння вязняў Мінскага гета падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе Мінску.

Мемарыял размешчаны на рагу вуліц Мельнікайтэ і Заслаўскай.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыял «Яма» ўяўляе сабой сапраўды даволі глыбокую яму, выкладзеную плітамі. На дне ямы ўстаноўлены абеліск з чорнага граніту. Да яго вядуць 17 прыступак. На абеліску на рускай і ідышы напісана: «… Светлая памяць на светлыя часы пяці тысячам яўрэяў, якія загінулі ад рук заклятых ворагаў чалавецтва — нямецка-фашысцкіх катаў. 2.03.1942 г…». Перад абеліскам — круглая пляцоўка, выкладзеная чорнай пліткай.

Побач з лесвіцай (уздоўж яе), якая вядзе да цэнтра мемарыяла, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя «Апошні шлях», якая ўяўляе сабой групу асуджаных на смерць пакутнікаў, што спускаліся на дно ямы. Яе аўтарства належыць беларускаму архітэктару, старшыні яўрэйскіх суполак Беларусі Леаніду Левіну, беларускаму скульптару Аляксандру Фінскаму і скульптару з Ізраілю Эльзе Полак.

Тут жа закладзена алея Праведнікаў народаў свету, і з часам тут будуць высаджаны шматлікія дрэвы са спецыяльнымі дошчачкамі з імёнамі тых людзей, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы ўласнымі жыццямі, падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На гэтым месцы 2 сакавіка 1942 года фашыстамі было расстраляна каля 5 тысяч вязняў мінскага гета. Гранітны абеліск у памяць страшнай трагедыі мінскага і сусветнага яўрэйства быў усталяваны яшчэ ў 1947 годзе.

Ужо ў наш час (1990-я) было прынята рашэнне аб увекавечанні трагедыі ў больш маштабным мемарыяле, што і было ажыццёўлена ў 2000 годзе, хоць у цэлым работы па ўладкаванні мемарыяла працягваліся 8 гадоў. Пры іх выкананні не ўжывалася тэхніка, таксама было вырашана не праводзіць раскопак. Паводле першага варыянта праекта скульптурная група павінна ўтрымліваць больш канкрэтыкі, хоць і даволі абстрактнай (у прыватнасці, павінны былі быць фігуры скрыпача або цяжарнай жанчыны, якія былі б зборна-абагульненымі вобразамі). Аднак, у рэшце рэшт канчатковы праект аказаўся больш эстэтычна выразным, аднак пазбаўленым адкрыта нацыянальнага каларыту.

Кожны год 2 сакавіка на тэрыторыі Мемарыяла адбываюцца жалобныя памінальныя мітынгі. Саюз беларускіх яўрэйскіх арганізацый і суполак выступае ініцыятарам правядзення Дзён памяці Халакоста, ў Мінску праходзяць міжнародныя «круглыя сталы», прысвечаныя вывучэнню трагедыі яўрэйства Беларусі.

Мемарыял некалькі разоў падвяргаўся вандалізму[1].

Belarus-Minsk-Memorial Pit-2.jpg 9 may 2010 Minsk 059.jpg 9 may 2010 Minsk 051.jpg 9 may 2010 Minsk 056.jpg
Мемарыял «Яма»
Чорны абеліск
Алея Праведнікаў свету

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]