Аляксандр Міхайлавіч Фінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі
Фатаграфія
Аляксандр Фінскі. Фота Яўгена Колчава
Дата нараджэння 2 снежня 1953(1953-12-02) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Жанр
Вучоба
Уплыў Леанід Давідзенка
Уплыў на Андрэй Хацяноўскі
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (2 снежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі скульптар. Дацэнт кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011)[1] З'яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера»[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скон­чыў 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага Саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (19771991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея[3].

Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампа­зіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінск); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларуска­га культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку»[3]. Акрамя таго:

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
  • Фінскі А. Час вызначае прыарытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
  • Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]