Май Вольфавіч Данцыг
Май Вольфавіч Данцыг | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 2017 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | → |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, кераміст |
Месца працы | |
Жанр | Індустрыяльны пейзаж, партрэт, тэматычная карціна |
Вучоба | Мінскае мастацкае вучылішча, Маскоўскі мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава |
Мастацкі кірунак | Рэалізм |
Заступнікі | Віталь Цвірка |
Уплыў | Пётр Пакаржэўскі, Віктар Цыплакоў, Міхаіл Курылка |
Уплыў на | Ігар Бархаткоў, Анатоль Кузняцоў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | (2005) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Май Вольфавіч Да́нцыг (27 красавіка 1930, Мінск, БССР — 26 сакавіка 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973). Народны мастак Беларусі (1995). Кавалер ордэна Францыска Скарыны (2005)[1].
Біяграфія
Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1958 годзе — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава. З 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1980 года — прафесар. З 1962 года ўваходзіў у праўленне Саюза мастакоў БССР[1].
З восені 1988 г. да лета 2001 г. старшыня Мінскага аб'яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка. У першай палове 1990-х гг. займаўся праблемамі ўвекавечання памяці вязняў Мінскага гета як старшыня грамадскай камісіі па стварэнні мемарыяльнага комплексу[2]. У 1995 г. уваходзіў у рэдкалегію газеты «Авив хадаш» (Мінск)[2]. Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын[1].
Творчасць
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Сярод работ: тэматычныя карціны «Раніца новага Мінска» (1959), «Партызанскае вяселле» (1968), «Купалаўскія радкі» (1972), «Легенда Беларусі» (1975), «І памятае свет уратаваны...» (1985—1995); лірычныя пейзажы «Стары і новы Мінск» (1963), «Цішыня» (1976), «Бацькаўшчына мая» (1982), «Мая Лагойшчына» (1985), серыя «Віцебск — радзіма Шагала» (1994); нацюрморты «Бэз» (1962), «Аб Вялікай Айчыннай...» (1968), «Ялінка» (1971), «Палітра новабудоўляў» (1979); партрэты «Сталявар» (1956), «Кінарэжысёр Э. Клімаў» (1985), пісьменнікаў А. Адамовіча, Васіля Быкава (абодва 1986), А. Анікейчыка і інш. З твораў манументальнага жывапісу: мазаічнае пано ў кінатэатры «Партызан» (1966), мазаіка ў гасцініцы «Юбілейная» (1969, з Б. Няпомняшчым) — абодва ў Мінску. Творам Данцыга былі ўласцівы арыгінальныя кампазіцыйныя рашэнні, драматургічнасць зместу. Канструктыўна-пластычнае валоданне колерам, спалучэнне прыёмаў манументальнага і станковага мастацтваў, метафарычнасці і канкрэтыкі дазвалялі яму ствараць яркія мастацкія вобразы, поўна раскрыць сваю творчую індывідуальнасць.
Зноскі
Літаратура
- Данцыг Май Вольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Май Данциг : живопись : альбом / авт. текста Г. А. Фатыхова. — Мн. : Интернешнл Транс-Кэпитэл, 2001. — [45] с., включ. обл.
- Данцыг Май Вольфавіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыкл. давед. Мн., 1998.
- Данцыг Май Вольфавіч // Беларусь : энцыкл. давед. Мн., 1995.
- Шаранговіч, Н. Мастак, улюбёны ў Мінск / Наталля Шаранговіч // Беларусь. 2001. № 9.
- Фатыхава, Г. «Мой город древний, молодой» / Галина Фатыхова // Нёман. 2001. № 10.
- Ліхінец, І. Мы не горшыя, мы — лепшыя / Ігнат Ліхінец // Альманах : Зап. Бел. дзярж. акад. мастацтваў. 2000. № 3.
- Левина, А. Кто спасет красоту? / Алла Левина // Мишпоха. 2000. № 7.
- Сурскі А. А. Май Вольфавіч Данцыг: заслужаны мастак Беларускай ССР г. Мінск; аб мінулым і сучасным// Советский художник, 1975
- Дубінін, А. Май Данцыг. Буйніцы і драбніцы / Андрэй Дубінін // Belisrael. Народны ізраільска-беларускі сайт. 28.03.2018. http://belisrael.info/?p=14612
Спасылкі
Май Вольфавіч Данцыг у Вікіцытатніку | |
Май Вольфавіч Данцыг на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі СССР
- Мастакі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Члены Саюза мастакоў Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя мастакі Беларусі
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі МДМІ імя Сурыкава
- Вучні Сяргея Каткова