Віктар Аляксандравіч Грамыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Грамыка
Імя пры нараджэнні Віктар Аляксандравіч Грамыка
Дата нараджэння 1 студзеня 1923(1923-01-01)
Месца нараджэння вёска Сенькава, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР
Дата смерці 10 ліпеня 2019(2019-07-10) (96 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Уплыў на Q125163236?
Партыя
Член у
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970)

Ві́ктар Алякса́ндравіч Грамы́ка (1 студзеня 1923, вёска Сянькова, Магілёўскі раён10 ліпеня 2019[1]) — беларускі жывапісец. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970). Народны мастак Беларусі (1991). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1958). У 19591997 гг. выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. У 19621972 гг. і 19771982 гг. — Старшыня праўлення Саюза мастакоў БССР.

Творчасць

Працаваў ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. У яго творчасці шырока адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя працы: палотны «Салдаты» (1967), «1941 год. Над Прыпяццю» (1970), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Песня аб маім атрадзе» (1978), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987); партрэты Янкі Брыля (1968), камісара А. Ф. Юр’ева (1982), Васіля Быкава (1984); краявіды «Льны беларускія» (1970), «Ліпень пахне травой» (1990), «Над старымі акопамі — цішыня» (1995) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Узнагароджаны медалем Францыска Скарыны (1996).

Зноскі

Літаратура

  • Бойка У. А. Віктар Аляксандравіч Грамыка. Мн.: Беларусь, 1979.
  • Фатыхава Г. Талент ад роднай зямлі // Мастацтва. 2003. № 2.
  • Сурскі А. А. Віктар Аляксандравіч Грамыка: Чырвоныя глебы Полаччыны // Советский художник, 1978

Спасылкі