Экіманскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экіманскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Экімань
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва (2009) 1 731
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Экіманскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Экімань.

Большая частка тэрыторыі сельсавета фактычна з'яўляецца прыгараднай зонай Полацка, дзейнічаюць маршруты гарадскога транспарту Полацка і Наваполацка.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1731 чал.[1], з іх 88,27 % — беларусы, 9,35 % — рускія, 1 % — палякі[2].

Населеныя пункты

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.