Перайсці да зместу

Гомельскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гомельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 40 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гомель
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 242
Гомельскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Го́мельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гомель.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тураўлянскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Багародзіцкае, Далёкія, Емяльянікі, Рыбакі і Спашчына)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гомельскага сельсавета 22 населеныя пункты[2]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завозерскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Завозер’е, вёскі Абалонне, Бецкае, Гарадзішча, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлессе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова і Шастова)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 658 чалавек[4], з іх 91,0 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,2 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года (40 населеных пунктаў) — 1242 чалавекі[6].

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

У склад Гомельскага сельсавета ўваходзяць 40 населеных пунктаў:

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 22 жніўня 2019.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.